Вэгас Голдэн Найтс
хакейны клюб ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Вэ́гас Голдэн Найтс» (па-ангельску: Vegas Golden Knights) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Парадайз, штат Нэвада, ЗША. Свае хатнія матчы праводзіць у спартовым палацы T-Mobile Arena. Клюб быў створаны ў 2017 годзе, а з сэзону 2017—2018 гадоў пачаў свае выступы ў Заходняй канфэрэнцыі лігі Ціхаакіянскага дывізіёну. Каманда належыць кансорцыюму Black Knight Sports & Entertainment, які ачольвае Ўільям П. Фолі і сям’я Малуф[2]. У сваім першым жа сэзоне «Вэгас» дайшоў да фіналу Кубку Стэнлі ў 2018 годзе, дзе саступіў тытул «Вашынгтон Кэпіталз».
Remove ads
Гісторыя
НХЛ прысутнічала ў Лас-Вэгасе з 1991 году. У тым годзе ў горадзе адбыўся першы матч на сьвежым паветры, калі дзьве камандамі НХЛ «Лос-Анджэлес Кінгс» і «Нью-Ёрк Рэйнджарз» згулялі перадчэзонны выставачны матч ля Сызарз-пэласу. Пасьля гэтага той жа «Лос-Анджэлес Кінгс» узяў за звычку ладзіць у горадзе штогод перадсэзонныя матчы супраць «Каларада Эвэланш», які атрымаў назву «Марозная лютасьць». З 2009 годзе часта цырымоніі ўзнагароджаньня НХЛ ладзіліся ў Лас-Вэгасе[3].

У жніўні 2014 году зьявіліся чуткі пра пашырэньне лігі ў Лас-Вэгас, пра што магло сьведчыць зьяўленьня шматфункцыйнай арэны, якая атрымала назву T-Mobile Arena[4]. Аднак гэтыя чуткі былі зьняпраўджаныя кіраўніцтвам лігі[5][6][7]. Тым ня менш, у лістападзе таго ж году зьявіліся зьвесткі аб, тым што выканаўчая рада НХЛ абрала бізнэсоўца-мільярдэра Ўільяма П. Фолі і сям’ю Малуф у якасьці лідэраў групы, якая мусіць стварыць клюб НХЛ у Лас-Вэгасе[8][9]. На адмысловым пасяджэньні кіраўніцтва лігі 22 чэрвеня 2016 году ў Лас-Вэгасе заяўка на пашырэньне была зацьверджана адзінагалосным галасаваньнем. Паводле плянаў каманда мусіла пачаць спаборнічаць з сэзону 2017—2018 гадоў[10][11]. Клюб стаў першай буйной прафэсійнай спартовай франшызай, якая базуецца ў Лас-Вэгасе, і першай новай камандай па пашырэньні НХЛ з 2000 году[12]. Фолі абавязаўся сплаціць за пашырэньне ўступны ўнёсак у памеры 500 мільёнаў даляраў[13], а таксама пачаў працэс найму галоўнага пэрсаналу каманды.
13 красавіка 2017 году вэгаская каманда абвесьціла, што першым галоўным трэнэрам клюбу будзе Жэрар Галян[14]. Дзеля новага клюбу НХЛ зладзілся адмысловы драфт пашырэньня, які адбыўся 21 чэрвеня 2017 году. Новы клюб меў права выбраць даступнага хакеіста з кожнага з 30 камандаў НХЛ. Сярод прыкметных абраньняў былі брамнік Марк-Андрэ Фляры, які быў забраны зь «Пітсбург Пінгвінз», і нападнік Джэймз Ніл, які далучыўся да вэгасцаў з «Нэшвіл Прэдатарз»[15][16]. На звычайным драфце 2017 году першым выбарам каманды стаў нападнік Кодзі Глас[17]. Сваю першую гульню «Голдэн Найтс» згулялі 6 кастрычніка супраць «Далас Старз». Вэгасцы здабылі перамогу, а дзьве першыя шайбы каманды закінуў Джэймз Ніл[18].
Remove ads
Склад
Паводле стану на 25 сакавіка 2025 году
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads