Вярхоўная Рада Ўкраіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вярхо́ўная Ра́да Ўкраі́ны (па-ўкраінску: Верховна Рада України) — адзіны заканадаўчы орган Украіны. Складаецца з 450 дэпутатаў. Тэрмін паўнамоцтваў — 5 гадоў.

Назва
Значэньне слова «рада» ва ўкраінскай мове супадае са значэньнем аналягічнага слова ў беларускай мове (рада) і адсылае да казачых радаў (Пераяслаўская рада). У савецкі час вышэйшы заканадаўчы орган Украінскай ССР называўся на беларускай мове як Вярхоўны Савет. Пасьля атрыманьня Ўкраінай незалежнасьці ў жніўні 1991 году, у беларускай мове атрымала распаўсюджваньне назва Вярхоўная Рада. Пасьля прыняцьця 28 чэрвеня 1996 году Канстытуцыі Ўкраіны, парлямэнт дзяржавы стаў афіцыйна называцца — «Вярхоўная Рада Ўкраіны».
Remove ads
Гісторыя
Непасрэдным канстытуцыйным папярэднікам Вярхоўнай Рады Ўкраіны быў Вярхоўны Савет Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Першы ўкраінскі савецкі парлямэнт быў скліканы ў 1938 годзе. Вярхоўны Савет УССР абіраўся грамадзянамі рэспублікі на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога права. За ўсю гісторыю Вярхоўны Савет склікаўся 11 разоў. Колькасьць дэпутатаў складала 650 чалавек, а пасьля 1989 году была скарочаная да 450. Тэрмін паўнамоцтваў быў 4 гады. Апошнія выбары ў Вярхоўны Савет УССР ва ўмовах існаваньня Савецкага Саюзу адбыліся ў 1990 годзе.
Парлямэнцкія выбары
З 2012 году ва Ўкраіне дзейнічае зьмешаная сыстэма абраньня дэпутатаў. Палова дэпутатаў (225) абіраецца па сьпісу тых партыяў, якія здолелі атрымаць на выбарах паказчык вышэй за 5 адсоткаў, іншая палова — па мажарытарных акругах, дзе перамагае той, хто атрымаў больш, чым іншы кандыдат. Да 1998 году была мажарытарная сыстэма, ў 1998—2005 — зьмешаная (50 на 50), а ў 2006—2012 — прапарцыйная.
Remove ads
Старшыні парлямэнту
Фракцыі

У Вярхоўнай Радзе 9 скліканьня існуюць 5 фракцыяў:
- Слуга народу (247)
- Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё (43)
- Эўрапейская салідарнасьць (27)
- Бацькаўшчына (24)
- Голас (17)
- дэпутацкая група «За будучыню» (22)
- нефракцыйныя (46)
- вакантныя месцы (32)
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads