Вячаслаў Качанаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вячаслаў Георгіевіч Качанаў (нар. 31 ліпеня 1963 году ў Менску) — беларускі дыплямат.
У 1985 году скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, ў 1988 асьпірантуру тамака. Да 1994 году выкладаў на БДУ паліталёгію.
На дыпляматычнай службе з 1994 году. З 1997 да 1999 году быў начальнікам дэпартамэнту інфармацыі ў Міністэрстве замежных справаў і чальцом калегіюму міністэрства. З 1999 да 2002 году быў дарадцам-пасланцам у амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Баўгарыя[1]. З 2003 да 2006 году працаваў начальнікам дэпартамэнту вонкавай палітыкі ў Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
16 траўня 2006 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Баўгарыя [2]. 15 красавіка 2011 году стаў дадаткова амбасадарам у Грэцкай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве[3]. 12 красавіка 2013 году стаў адстаўлены з абодвух гэтых пасадаў[4].
З 2018 па 2023[5] год — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads