Габрыела Гімарайнс

бразыльская валейбалістка From Wikipedia, the free encyclopedia

Габрыела Гімарайнс
Remove ads

Габрые́ла Бра́га Гімара́йнс (па-партугальску: Gabriela Braga Guimarães; 19 траўня 1994 году) — бразыльская валейбалістка нацыянальнай зборнай Бразыліі. Выступае на пазыцыі бакавой нападніцы.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

У дзяцінстве захаплялася плаваньнем, тэнісам і футболам. У веку 14 гадоў пачала займацца валейболам у каледжы Пітагарас роднага гораду Бэлу-Арызонці ў трэнэра Дэлісэлію Радрыгіса[3]. У 2009 годзе была прынята ў каманду «Макензі», у наступным годзе здабыўшы перамогу ў чэмпіянаце штату Мінас-Жэрайс. У 2010 годзе дэбютавала ў Супэрлізе чэмпіянату Бразыліі.

У 2012 годзе склала працоўную дамову з адным з наймацнейшых клюбаў Бразіыліі — «Юнілэвэр» з Рыю-дэ-Жанэйру[3]. За 6 сэзонаў у складзе 5 разоў станавілася чэмпіёнкай Бразыліі, двойчы — уладальніцай Кубка і тройчы — Супэркубка краіны, 4 разы — пераможцам клюбнага чэмпіянату Паўднёвай Амэрыкі. У 2018 вярнулася ў Бэлу-Арызонці і адзін сэзон адгуляла за мясцовую каманду «Мінас-Тэніс», выйграўшы зь ёй чэмпіянат, Кубак краіны ды клюбны чэмпіянат кантынэнту. У 2019 годзе прыядналася турэцкага клюбу «Вакыфбанк». З сваёй першай замежнай камандай два разы здабывала перамогі як у чэмпіянаце, гэтак здабывала Кубак Турэччыны ды іншыя трафэі, у тым ліку Лігу чэмпіёнаў.

У ліпені 2024 году было абвешчана пра перход гульчыхі ў склад італьянскага клюбу «Імока»[4].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads