Бэлу-Арызонці

горад у Бразыліі From Wikipedia, the free encyclopedia

Бэлу-Арызонці
Remove ads

Бэлу-Арызонці (па-партугальску: Belo Horizonte) — горад у Бразыліі, адміністрацыйны цэнтар штату Мінас-Жэйрас. Паводле насельніцтва займае 6-ы радок у краіне, пасьля Сан-Паўлу, Рыё-дэ-Жанэйра, Салвадору, Бразыліі й Фарталезы. У Бэлу-Арызонці было заснавана некалькі папулярных бразыльскіх рок-групаў, як то Jota Quest, Overdose, Sepultura і Soulfly.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Горад некалі быў маленькай вёсачкай, якая была заснавана Жуанам Лэйці да Сылвай Артысам, дасьледчыкам з Сан-Паўлу. Ён упершыню зьявіўся ў гэтым рэгіёне ў 1701 годзе, пакінуўшы экспэдыцыю залатой ліхаманкі. Затым ён тутака стварыў фальварак. Багацьце фэрмы й посьпехі ў гаспадарцы прывялі сюды людзей з навакольных месцаў, які таксама пасяліліся тут[1]. Іншым важным фактарам, які паўплываў на рост насельніцтва вёскі стаўся шлях мігрантаў з Сан-Франсішку на поўдзень краіны.

Папярэдняя сталіца штату Мінас-Жэрайс, Ору-Прэту была сымбалем манархічнай Бразыльскай імпэрыі, але пасьля дарваньня да ўлады рэспубліканцаў цэнтар штату было вырашына перанесьці ў Бэлу-Арызонці. Гэтая падзея адбылася ў 1889 годзе[2].

Remove ads

Дэмаграфія

Па зьвестках перапісу 2010 году ў горадзе налічваецца 2 258 096 чалавек. Таксама перапіс паказаў, што ў горадзе жывуць 46,7% белых, 41,9% маюць зьмяшанае паходжаньне, 10,2% адносяцца да негроіднай расы й маецца прыкладна 1,1% выхадцаў з Азіі[3].

Гарады-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads