Генрых Мхітаран
армянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генрых Мхітаран (па-армянску: Հենրիխ Համլետի Մխիթարյան; нар. 21 студзеня 1989 году, Ерэван, Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, СССР, цяпер Армэнія) — армянскі футбаліст, які выступае за італьянскі клюб «Інтэрнацыянале» і нацыянальную зборную Армэніі на пазыцыі паўабаронцы. Ганаровы грамадзянін Ерэвану (2012)[4].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Ерэване 21 студзеня 1989 году ў футбольнай сям’і. У 1990 годзе пераехаў у Францыю, дзе гуляў яго бацька, савецкі нападнік, Гамлет Мхітаран, там Генрых вывучыў францускую мову. Пасьля сьмерці бацькі Генрых зь сям’ёй вярнуўся ў Ерэван, дзе пачаў займацца футболам у акадэміі «Пюніку».
У 2003 годзе Генрых Мхітаран ва ўзросьце 14 гадоў, адправіўся на стажыроўку ў бразыльскі клюб «Сан-Паўлу», там Генрых навучыўся бразыльскаму майстэрству й пражыў 4 месяцы, і там жа ён пазнаёміўся з такімі футбалістамі, як Эрнанэс, Лукас Моўра, Аскар, Дэнілсан. Зь некаторымі ён падтрымлівае сувязь, маючы зносіны на партугальскай мове. Усяго Мхітаран ведае пяць моваў, шостай стала нямецкая мова[5].
Remove ads
Дасягненьні
«Пюнік»:
- Чэмпіён Армэніі: 2006, 2007, 2008, 2009
- Уладальнік Кубка Армэніі: 2009
- Уладальнік Супэркубка Армэніі: 2007, 2008
«Шахтар»:
- Чэмпіён Армэніі: 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Армэніі: 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Супэркубка Армэніі: 2012
«Барусія»:
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2014
«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2017
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2016
- Пераможца Лігі Эўропы УЭФА: 2017
«Рома»:
- Пераможца Лігі канфэрэнцыяў: 2022
«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2024
- Уладальнік Кубка Італіі: 2023
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2022, 2023
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads