Гінтэлішкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гінтэлішкі
Remove ads

Гінтэлішкі (лет. Gintališkė) — вёска ў Летуве, на рацэ Саланце. Уваходзяць у склад Платэльскага староства Плунгянскага раёну Цельшаўскага павету.

Хуткія факты

Гінтэлішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Жамойці.

Remove ads

Назва

Гентыла, пазьней Гіндэль або Гентэль (Gentile, Gindel, Gentel) — імя германскага паходжаньня[1][2][3].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].

Remove ads

Гісторыя

У XIX ст. Гінтэлішкі ўваходзілі ў склад Цельшаўскага павету Ковенскай губэрні[7].

Насельніцтва

  • 1902 год — 176 чалавек у мястэчку Гінтэлішках і 55 чалавек у сядзібе Гінтэлішках[8]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads