Гентыла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гентыла, Гінтыла (Гінтэль), Гендзела (Гіндзель), Гінтала — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гантала, Генціла, Гендзела, пазьней Гіндэль або Гентэль (Gantalo, Gentile[1], Gendele, Gindel, Gentel[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -генд- (-гент-, -гінт-) (імёны ліцьвінаў Гінтэр, Агінт, Эйгінт; германскія імёны Genter, Aginto, Eigint) паходзіць ад гоцкага gands 'посах', пераноснае 'чары'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Gindel і Gincyl[5].
У Прусіі бытавала імя Гандыл (Гінтыл, Гінтэль): Gandil (або Gaudil, 1360 год)[6], Gintil (1364, 1372, 1388[7], 1399 гады[8]), Gintel (1372, 1410 і 1419 гады)[8].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Гендзэль (Gendzel)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gintil (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[10]; der Littowen gesinde. Gandiln (1404 год)[11][12]; generoso domino Petro alias Hyndyło (8 красавіка 1478 году)[13]; в Жомоити… под Кгинтилишки (2 кастрычніка 1511 году)[14]; Marcin Gędziełowicz[15]… Adam Gintyło… Jan Gintyło… Jerzy Gintyło na miejscu rodzica swego Stanisława Gintyły… Kazimierz Gintyło na miejscu ojca swego Kazimierza Gintyła… Krzysztof Gintyło… Wojciech Gintyło… Anna Mikolajewiczówna Andrzejowa Gintyłowa na miejscu nieboszczyka małżonka swego Andrzeja Gintyły (1667 год)[16]; jey mosci paniey Maryanne Gincelownie Jakubowey Sztrunkowey (7 лютага 1668 году)[17]; Jan Gintiłło[18], Józef Kazimierz Gintyło[19], Jan Gintiło[20], Samuel Gintiło… Dawid Gintiło[21], Kazimierz Gintiło[22], Dawid Gintel… Kazimierz Gintel[23] (1690 год); для пана Гентылы… Гентылы (1710 год)[24][25]; Gindzele (1744 год)[26]; Dorota Gindziel (1801 год)[27].
Remove ads
Носьбіты
- Мацей Пацавіч Гінталовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[28]
- Гентыла — магілёўскі шляхціч, які ўпамінаецца ў 1710 годзе
Гендзяловічы і Гінтылы — літоўскія шляхецкія роды, якія мелі ўладаньні на Жамойці
Гентылы — літоўскі шляхецкі род[29].
Гентыля (Gientyllo) і Гінтыля (Gintyllo) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[30].
Гентыла (Gentillo) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[31].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Гінтэлішкі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads