Дзьмітры Мазалеўскі

беларускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзьмітры Мазалеўскі
Remove ads

Дзьмітры Мазалеўскі (нар. 30 красавіка 1985 году, Берасьце, БССР) — колішні беларускі футбаліст, нападнік. У 2007—2012 гадах згуляў тры матчы за нацыянальную зборную Беларусі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Дзьмітры зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы СДЮШАР-5 гораду Берасьце. Прафэсійную кар’еру пачаў у берасьцейскім «Дынама» ў 2002 годзе. У сэзоне 2003 году дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі за клюб з гораду над Бугам. У 2004 годзе Дзьмітры здолеў замацавацца ў галоўнай камандзе. У 2007 годзе разам з «Дынама» стаў уладальнікам Кубка Беларусі. Тады Мазалеўскі ўсталяваў бамбардзірскі рэкорд, які не пабіты да гэтага часу — 9 галоў за розыгрыш.

З 20 сьнежня 2011 году зьяўляецца гульцом БАТЭ, дзе таксама замацаваўся ў якасьці аднаго з асноўных нападнікаў. Дэбютаваў за клюб 5 сакавіка 2012 году ў матчы за Супэркубак краіны. Пасьля аднаўленьня ад траўмы Віталя Радзівонава пачаў радзей зьяўляцца ў асноўным складзе, а ў чэрвені 2012 году і сам атрымаў траўму. Пазьней вярнуў месца ў асноўным складзе. Усяго ў сэзоне 2012 году адзначыўся 9-ю галамі ў чэмпіянаце, што стала найлепшым паказьнікам у камандзе пасьля Рэнана Брэсана. У сэзоне 2013 году зьяўляўся на полі эпізадычна, што ў многім было зьвязана з траўмамі (адсутнічаў празь іх у чэрвені—ліпені і з кастрычніка 2013 году). Сэзон 2014 году праз траўмы ўвогуле цалкам прапусьціў. У жніўні 2015 году аднавіўся ад траўмы, некаторы час выступаў за рэзэрвовы склад, а 16 кастрычніка 2015 году пасьля двухгадовага перапынку зьявіўся на полі ў матчы Найвышэйшай лігі супраць «Віцебску» (2:0), дзе адзначыўся голам і галявой перадачай. Гэтая перамога дазволіла БАТЭ заўчасна заваяваць чарговае чэмпіёнства. Неўзабаве замацаваўся ў якасьці асноўнага нападніка барысаўчанаў. У сьнежні 2015 году падоўжыў кантракт з БАТЭ[3]. Сэзон 2016 году пачаў у асноўным складзе, але пазьней трапіў на лаўку запасных. 12 верасьня 2016 году пагадненьне з нападнікам было скасаванае[4].

У верасьні 2016 году пакінуў БАТЭ[5]. Пэўны час трэнаваўся зь берасьцейскім «Дынама», але ў кастрычніку 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Ганконг Рэйнджарз»[6], але не згуляў у яго складзе ніводнага матчу і пакінуў клюб менш чым празь месяц[7]. У лютым 2017 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[8]. Пачынаў сэзон 2017 году ў першай адзінаццатцы дынамаўцаў, але пазьней страціў месца ў асноўным складзе. У ліпені 2017 году кантракт нападніка паводле пагадненьня бакоў быў ануляваны[9]. У ліпені 2017 году перайшоў у летувіскі клюб «Атлянтас»[10]. У сакавіку 2018 году абвясьціў пра завяршэньне кар’еры[11].

Міжнародная

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У 2007 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную, але згуляў за яе толькі ў трох матчах (два ў 2007 годзе, адзін у 2012 годзе).

Remove ads

Трэнэрская праца

У пачатку 2018 году трэнаваўся з другой камандай берасьцейскага «Дынама», а ў сакавіку, завяршыўшы кар’еру гульца ды перайшоў на трэнэрскую працу ў клюбе[12]. У сакавіку 2019 году ўзначаліў дубль берасьцейскага «Дынама»[13]. У студзені 2020 году стаў памочнікам Сяргея Кавальчука ў асноўнай камандзе дынамаўцаў[14]. Пакінуў трэнэрскі штаб «Дынама» разам з Кавальчуком у траўні 2022 году[15].

Дасягненьні

БАТЭ

Дынама Берасьце:

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads