Дубіны (Падляскае ваяводзтва)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дубіны (Падляскае ваяводзтва)
Remove ads

Дубіны́ (па-польску: Dubiny, па-падляску: Dubiný) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.

Хуткія факты
Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці на месцы[2]). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Узьдзьвіжаньня Крыжа Панскага і сьв. Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Гайнаўцы[3]).

Гісторыя

Вёска заснаваная ў 1639 годзе на мяжы Белавескай пушчы на 15 валоках зямлі (фальварк Дубінская Фэрма). Першыя вядомыя імёны жыхароў Дубіноў гэта габрэй Дубін (1670 г.) ды Васіль Род (1696 г.). Дубіны да падзелаў Рэчы Паспалітае прыналежалі да Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ. Былі шматразова зьнішчаныя — у 17 ст. войскамі трансыльванскімі, швэдзкімі, маскоўскімі ды літоўскімі, а ў 18 ст. войскамі саскімі, польскімі, літоўскімі, маскоўскімі ды швэдзкімі[4]. Ужо ў 18 ст. тут існавала ўніяцкая парафія. У канцы 19 ст. заснаваная тут была першая школа, а ў 1907 г. побач зь вёскаю пабудаваны быў чыгуначны шлях СедльцыВаўкавыск. У міжваенны пэрыяд Дубіны прыналежалі да гміны Ласінка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 578 жыхары (27 каталікоў, 531 праваслаўных і 20 габрэяў, палякамі было запісаных 47, беларусамі 526, а жыдамі 5 жыхароў)[5]. Паводле перапісу з 1970 г. былі тут 291 хаты і 1182 жыхароў[6]. У 80-тых гадах 20 ст. ў Дубінах дзейнічаў папулярны сярод беларусаў Падляшша гурт Дубіны.

Remove ads

Гістарычныя каштоўнасьці

  • Царква Ўсьпеньня Божае Маці — пабудаваная ў 1869 — 1872 гадах па фундацыі ўладальніка дубінскага двору Кліманскага. Стаіць на месцы старой драўлянай царквы 18 ст., якая была перавезеная ў Рагачы. У сярэдзіне багаты дубовы іканастас фундаваны а. П. Базылеўскім.
  • Праваслаўная капліца — пабудаваная а. П. Базылеўскім у 1898 г. па дарозе на могілкі. Была зруйнаваная савецкімі войскамі ў 1940 г. і адбудаваная жыхарамі ў 1945 г.
  • Старыя могілкі — заснаваныя праўдападобна напачатку 19 ст. Знаходзіцца тут шмат старых драўляных і камянных крыжоў, а таксама помнік для жаўнераў Украінскай Народнай Рэспублікі, якія пражывалі ў суседняй Гайнаўцы ў міжваенны пэрыяд.

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads