Дынар
валюта розных дзяржаваў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дына́р (ад па-лацінску: dēnārius «што складаецца зь дзесяці», ад па-лацінску: dēnī «па дзесяці», ад па-лацінску: decem «10»[1]) — грашовая адзінка розных краінаў, большасьць зь якіх — арабамоўныя або былі часткаю Асманскае імпэрыі (напрыклад, дзяржавы, што ўваходзілі ў склад Югаславіі). Слова «дынар» (па-арабску: دينار) пайшло ад дэнарыя, назвы манэты Рымскае імпэрыі. Грошы, што згадваюцца ў Каране, таксама маюць назву дынараў.


Remove ads
Краіны, што выкарыстоўваюць дынар як уласную валюту
- Альжыр: альжырскі дынар
- Бахрэйн: бахрэйнскі дынар
- Іран: іранскі рыял складаецца з 100 дынараў
- Ірак: ірацкі дынар (глядзіце таксама курдыстанскі дынар)
- Ярданія: ярданскі дынар
- Кувэйт: кувэйцкі дынар
- Лібія: лібійскі дынар
- Сэрбія: сэрбскі дынар
- Паўночная Македонія: македонскі дэнар
- Туніс: туніскі дынар.
У 2015 годзе было абвешчана пра выпуск тэрарыстычнаю арґанізацыяю «Ісламская дзяржава», дзеючай як няпрызнаная дзяржава на тэрыторыі Сырыі й Іраку, залатых манэтаў — дынараў. Курс гэтага дынару роўны 139 далярам ЗША[2].
Remove ads
Краіны, што раней выкарыстоўвалі дынар як уласную валюту
- Босьнія і Герцаґавіна: дынар Босьніі і Герцаґавіны
- Харватыя: харвацкі дынар
- Рэспубліка Сэрбская: сэрбскі дынар
- Рэспубліка Сэрбская Краіна: дынар Сэрбскай Краіны
- Фэдэрацыя Паўднёвай Арабіі: паўднёваарабійскі дынар
- Паўднёвы Емэн: дынар Паўднёвага Емэну
- Югаславія: югаслаўскі дынар
- Судан: суданскі дынар
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads