Дэбрэцэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэ́брэцэн (па-вугорску: Debrecen) — горад на ўсходзе Вугоршчыны, другі паводле колькасьці насельніцтва горад пасьля Будапэшту, адміністрацыйны цэнтар мэд’е Хайду-Біхар. Насельніцтва на 2017 год — 201 981 чалавек[1]. Знаходзіцца на адлегласьці 220 км ад Будапэшту[2].
Remove ads
Назва
Упершыню горад згадваецца пад назвай Дэбрэцун (Debrezun) у 1235 годзе ў Варадзкім рэгеструме.[3] Наконт паходжаньня назвы няма адзінага меркаваньня. Паводле адных зьвестак, назва мае турэцкае ці аварска-турэцкае паходжаньне і азначала «рухайцеся, жывіце»[4][3], паводле іншых — славянскае: узыходзіць да славянскага «добрэ зьліем» (добрая глеба).[5]
Гісторыя
Пасяленьні на месцы Дэбрэцэну вядомыя з часоў нэаліту. Вугорскія пасяленьні зьявіліся прыкладна ў X стагодзьдзі. У 1361 годзе Лаяш I надаў Дэбрэцэну права на самакіраваньне. У XVI стагодзьдзі горад быў важным гандлёвым цэнтрам.
Славутасьці
- Вялікая пратэстанцкая царква Дэбрэцэна (Кальвінісцкі сабор)
Гэта манумэнтальная пабудова ў стылі нэаклясыцызму (1821). Найбуйнейшы пратэстанцкі храм краіны й самы значны помнік архітэктуры Дэбрэцэну.
Царква збудавана на месцы сярэднявечнай царквы сьв. Андраша, якая згарэла ў 1802 г. Створаная па праекту Міхая Пехі, лічыцца выбітным творам вугорскага нэаклясыцызму, з пурытанскім унутраным строем і лавамі на 3000 месцаў. Першая служба адбылася 24 лістапада 1819 г.
У царкве, у якасьці рэліквіі, асьцярожна захоўваецца крэсла Лаяша Кошута, які 14 красавіка 1849 г. абвясьціў аб зрываньні Габсбургаў і зачытаў Дэклярацыю незалежнасьці. Тут ён быў абраны вярхоўным кіраўніком Вугоршчыны.
- Рэфармацкая малая царква
- Рэфармацкі каледж
Тут з 1568 году прапаведавалі вучэньне Кальвіна. Цяпер гэта вышэйшая школа й духоўны цэнтар усіх кальвініскіх навучальных установаў Вугоршчыны. Фонд тутэйшай бібліятэкі захоўвае больш за 526 тыс. тамоў, 146 кніг, датаваных XV стагодзьдзем, а таксама каштоўны збор Бібліяў. На першым паверсе знаходзіцца музэй, дзе сабраны старадаўнія навучальныя дапаможнікі, кодэксы, гарнітуры студэнтаў і прадметы, якія нагадваюць пра рэвалюцыю 1848 году.
- Музэй Дзьеры
Носіць імя венскага прамыслоўца Фрыдз'еша Дз'еры, вугорца па паходжаньні. Яго калекцыя твораў мастацтва склала ў 1930 годзе аснову музэю. Варта адзначыць, што Дз'еры квола разьбіраўся ў мастацтве й зьбіраў будучыя экспанаты хаатычна, ня думаючы пра каштоўнасьць твораў, іх жанравай асновы й іншых аспэктах калекцыі. Але, нягледзячы на гэта, мясцовыя жыхары добра адклікаюцца пра Дз'еры, дзякуючы якому горад атрымаў адну са сваіх славутасьцяў. Музэй уяўляе, у прыватнасьці, культуру Эгіпту, Рыму, Грэцыі й вугорскае мастацтва. За бронзавыя постаці, усталяваныя перад уваходам у музэй, дэбрцэнскі скульптар Феранц Мэд’еш атрымаў у 1937 г. Гран-пры на Сусьветнай выставе ў Парыжы.
- Гатэль «Залаты бык» (Grand Hotel Aranybika)
- Ратуша
- Тэатар Чаканаі
Адно зь нешматлікіх гістарычных будынкаў у горадзе ня вытрыманых у клясычным стылі. Працу над праектам даручылі спачатку знакамітаму дойліду Мікалашу Іблю, які пабудаваў базыліку Сьв. Стэфана, частку Каралеўскага палаца, Опэрны тэатар і іншыя раскошныя будынкі ў Будапэшце. Аднак яго пляны перасягнулі фінансавыя магчымасьці кальвінісцка-пурытанскіх бацькоў горада, і тады Антал Скалінскі, меней вядомы калега Ібля, спраектаваў будынак тэатра ў стылі гістарычнага рамантызму. Адкрыцьцё адбылося ў 1865 годзе, і спачатку зал быў разьлічаны на 2000 гледачоў, аднак пазьней былі выбудаваны ложы, і такім чынам колькасьць месцаў скарацілася да 600.
- Дом камітата
Remove ads
Насельніцтва
Этнічныя групы (перапіс 2001):
Рэлігія[6]:
- кальвіністы — 38,7%
- рыма-каталікі — 15,4%
- грэка-каталікі — 8,2%
- лютаране — 0,5%
- іншыя — 1,5%
- атэісты — 24,8%
- не адказалі — 10,9%
Адукацыя
У Дэбрэцэне знаходзіцца Дэбрэцэнскі ўнівэрсытэт, галоўны будынак якога зьяўляецца шырока пазнавальным помнікам архітэктуры. Унівэрсытэт мае 14 факультэтаў. Таксама Дэбрэцэн зьяўляецца месцам міжнароднага конкурсу харальных камандаў Бэла Бартак, названага ў гонар вугорскага кампазытара і піяніста.
Дадатковыя зьвесткі
Ужо больш за 30 гадоў кожны год у Дэбрэцэне праводзіцца сьвята кветак. Па цэнтральнай вуліцы мястэчка павольна едуць экіпажы, упрыгожаныя кветкавымі кампазыцыямі, якія паказваюць то казачных герояў, то рэальных пэрсанажаў гісторыі. Увесь гэты кветкавы вэрхал суправаджаюць: музыка духавых аркестраў, шэсьце сьцяганосцаў, народныя танцы фальклорных ансамбляў і натоўпы якія сьвяткуюць.
Галерэя
- Будынак
- Дэбрэцэнскі кальвінісцкі каледж (заснаваны ў 1538)
- Хортабадзь
- Дэбрэцэнскі ўнівэрсытэт
- Інтэр’ер галоўнай пратэстанцкай царквы Дэбрэцэну
- Вуліца Піяк
- Цэнтральныя могілкі
- Пратэстанцкая царква
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads