Жалудоцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жалудо́цкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Жалудок.
Remove ads
Гісторыя
12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Жалудоцкага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Фарны Канец. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.
16 ліпеня 1954 году цэнтар сельсавету перанесены ў мястэчка Жалудок[1]. З 17 красавіка 1962 году ў складзе Шчучынскага раёну.
17 студзеня 1969 году да сельсавету далучаная частка скасаванага Дубраўскага сельсавету. 20 лістапада 1973 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя ў падпарадкаваньне Жалудоцкаму пасялковаму савету (вёскі Баяры Жалудоцкія, Вялікае Сяло, Дубялі, Зара Камунізму, Зенюкі, Карсакі, Кукіні, Купры, Логвіны, Малое Сяло, Саваўшчына, Скерсі і Фарны Канец) і Мажэйкаўскага сельсавета (вёскі Багданаўцы, Забалаць, Красулі, Навасёлкі, Тумашаўцы і хутар Гарманціна)[2].
26 лютага 2013 году Жалудоцкі пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads