Заборскі сельсавет (Крупскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Крупскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Заборскі сельсавет, Кастрычніцкі сельсавет.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Заборскі сельсавет (з 1962 году — Кастры́чніцкі сельсавет[1] або Акця́барскі сельсавет[2]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Калодніца.

Remove ads

Прырода

На 2022 год заказьнік «Сялява», створаны ў 1993 годзе, займаў большую частку земляў Заборскага сельсавету, у тым ліку ў яго межах знаходзіўся адміністрацыйны цэнтар Калодніца.

Гісторыя

20 жніўня 1924 году створаны Заборскі сельсавет у складзе Чарэйскага (з 8 ліпеня 1931 году — Крупскага, з 12 лютага 1935 году — адноўленага Халопеніцкага, з 20 студзеня 1960 году — Крупскага) раёну Барысаўскай (з 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году — Аршанскай) акругі, з 20 лютага 1938 году — Менскай вобласьці з цэнтрам у вёсцы Забор’е[3].

5 траўня 1962 году сельсавет перайменаваны ў Кастрычніцкі, цэнтар перанесены ў вёску Лютыя (з 28 жніўня 1966 году — у вёску Прошыку)[4].

9 красавіка 2013 году цэнтар сельсавету перанесены зь вёскі Прошыкі ў вёску Калодніцу[5].

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Абчуга, Асечана, Астроўкі, Бобрык, Дзяньгубка, Журавы, Забор’е, Калыбанава, Кастрычнік, Касянічы, Кіявец, Клубынічы, Краснавінка, Кутавец, Лагі, Ламское, Луцішча, Прудзіны, Слабада, Смародзінка, Хватынка, Шарнева, Шарпілаўка, Шкорнеўка і пасёлкі Рыкаўка, Шарнева — ліквідаванага Абчускага сельсавету[6].

Remove ads

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 году — 10[7]
  • 1 чэрвеня 1955 году — 10[8]
  • 1 студзеня 1964 году — 20[9]
  • 1 студзеня 1968 году — 15[10]
  • 1 студзеня 1974 году — 21[11]
  • 1 студзеня 1981 году — 21[12]
  • 1 студзеня 1986 году — 20[13]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads