Збойск
вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Збойск[1] — вёска ў Беларусі, у складзе Івейскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагодзьдзя. У 1598 годзе сяло, 36 дымоў, 15 валок зямлі, цэнтар войтаўства ў Ашмянскім павеце. У складзе маёнтку Іўе. У 1634 годзе 38 дымоў, 14 валок зямлі.
У 1861 годзе 60 рэвіскіх душ, адносілася да маёнтка Іўе Замойскіх. У канцы XIX стагодзьдзя у складзе Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Паводле перапісу 1897 году, 30 двароў, 199 жыхароў. У 1905 годзе сяло, 203 жыхары, 269 дзесяцін зямлі. Частка насельніцтва займалася сплавам лесу па Нёмане. Побач знаходзілася сядзіба графа Замойскага, 11 жыхароў. У 1909 годзе 28 двароў, 239 жыхароў.
У 1921—1939 гг. у Івейскай гміне Валожынскага, затым Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 36 двароў, 208 жыхароў.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска Вялікі Збойск (34 двары, 217 жыхароў) і хутар Малы Збойск (4 двары, 35 жыхароў) у Старчаняцкім сельсавеце Івейскага раёну. З канца чэрвеня 1941 году да 8 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У чэрвені 1942 г. партызаны разграмілі тут варожы гарнізон.
У 1950 г. арганізаваны калгас імя Ф. Энгельса. З 2 сьнежня 1961 году ў Івейскім пасялковым, пасьля сельскім Савеце. У 1970 г. 211 жыхароў. Пасьля ў Морынскім сельсавеце і калгасе «Прынёманскі». Працавала крама. У 1999 г. 36 двароў, 74 жыхары. 18 красавіка 2017 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Морынскага ў склад Івейскага сельсавету[2].
Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю з правам адсяленьня.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 31 чалавек
- 1999 год — 74 чалавекі
Турыстычная інфармацыя
У раёне вёскі Збойск, у пойменнай і прыпойменнай зонах ракі Нёман знаходзіцца 10 безыменных пойменных і старычных азёраў.[3]
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads