Знойма

From Wikipedia, the free encyclopedia

Знойма
Remove ads

Зно́йма (па-чэску: Znojmo, па-нямецку: Znaim) — места ў раёне Знойма Паўднёвамараўскага краю Чэхіі. Месьціцца на левым беразе ракі Дыя, каля мяжы з Аўстрыяй.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Ратонда Сьвятой Катаржыны

Места заснавана ў 1055 року. Сучасны Знойма закладзены ў 1226 року чэскім каралём Пржэмыслам I Отакарам на месцы старадаўняй сталіцы Мараўскага маркграфства, зруйнаванай у 1145 року. Да сярэдзіны XIII стагодзьдзя выкарыстоўваўся як цьвердзь чэскай дынастыі Пржэмысловічаў. Да нашых дзён ад цьвердзі захавалася толькі ратонда.

У Знойма 12 ліпеня 1809 року было заключана перамір’е паміж Напалеонам I і аўстрыйскім эрцгерцагам Карлам пасьля заканчэньня Ваграмскай бітвы. У часы ўваходжаньня Чэхіі ў склад Аўстрыйскай імпэрыі места называлася Цнайм (па-нямецку: Znaim).

У 1953 року ў месцы быў заснаваны футбольны клюб «Знойма».

Remove ads

Эканоміка

У горадзе маецца гарбарная, керамічная, абутковая й тэкстыльная прамысловасьці. Існуе вытворчасьць спартовага інвэнтару. Харчовая прамысловасьць прадстаўлена вінаробствам і вытворчасьцю фруктовых і агароднінных кансэрваў.

Гістарычная спадчына

У месцы ёсьць мноства ўзораў сярэднявечнай архітэктуры. Найбольш вядомыя зь іх:

Thumb
Касьцёл Сьвятога Мікалая
  • Гатычны касьцёл Сьвятога Мікалая (Kostel sv. Mikuláše). Пабудаваны ў 1348 року імпэратарам Карлам IV
  • Будынак муніцыпалітэту зь 75-мятровай вежай (каля 1446)
  • Ратонда Сьвятой Катаржыны. Зьяўляецца частка руінаў замку, які належаў Пржэмысловічам. Інтэр’ер ратонды ўпрыгожаны фрэскавымі росьпісамі 1134 року з выявамі біблейскіх сцэн і прадстаўнікоў роду Пржэмысловічаў.

Гарады-сябры

Галерэя

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads