Зьдзіслаў Стома

беларускі актор From Wikipedia, the free encyclopedia

Зьдзіслаў Стома
Remove ads

Зьдзі́слаў Фра́нцавіч Сто́ма (17 жніўня [ст. ст. 4 жніўня] 1907, Менск21 ліпеня 1992, Менск) — беларускі актор тэатру й кіно. Народны артыст БССР (1961), народны артыст СССР (1968).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 17 жніўня [ст. ст. 4 жніўня] 1907 году ў Менску[2]. Навучаўся ў драматычнай студыі пры Дзяржаўным польскім тэатры Беларускай ССР у Менску. З 1929 году пачаў працаваць на сцэне таго ж тэатру. Пазьней у Тэатры юнага гледача. Затым пераведзены ў Кіеўскі Польскі тэатар Украінскае ССР.

З 1940 году — у Першым Беларускім дзяржаўным тэатры (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы).

Згуляў каля 500 роляў. Вострахарактарны й камэдыйны актор. Валодаў дасканалай плястыкай, багатай палітрай інтанацыяў, містыкі, жэсту, здольнасьцю да імправізацыі. Творчасьць вызначалася жыцьцёвай верагоднасьцю ў спалучэньні зь яркім зьнешнім малюнкам ролі, выкарыстаньнем гратэску. Стварыў самабытныя вобразы ў беларускім рэпэртуары[2].

З 1949 году здымаўся ў кіно.

Займаўся грамадзкай дзейнасьцю. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 7-га скліканьня.

Памёр у Менску і пахаваны на Ўсходніх могілках.

Remove ads

Выбраныя ролі ў тэатры

  • Быкоўскі («Паўлінка» Я. Купалы),
  • Лявон Чмых («Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка),
  • Глушак Халімон («Людзі на балоце» І. Мележа),
  • Караўкін («Брама неўміручасьці» К. Крапівы),
  • Белагубаў («Прыбытковае месца» А. Астроўскага),
  • Епіходаў («Вішнёвы сад» А. Чэхава),
  • Глап’е («Тысяча франкаў узнагароды» паводле В. Гюго).

Ролі ў кіно

  1. 1949 — Канстанцін Заслонаў — Бураўчык
  2. 1955 — Зялёныя агніэпізод
  3. 1956 — Міколка-паравоз — Сьцяпанаў
  4. 1958 — Чырвонае лісьце — Снытка
  5. 1958 — Гадзіньнікі спыніліся апоўначы — Ніканаў
  6. 1961 — Першыя выпрабаваньні (1 сэрыя) — эпізод
  7. 1961 — Вадзіў цягнікі машыніст — эпізод
  8. 1962 — Вуліца малодшага сына — Міронаў
  9. 1963 — Выпадак на ўходзіны (кароткамэтражны) — Пётар
  10. 1963 — Сорак хвілін досьвета — эпізод
  11. 1967 — Запомнім гэты дзень — эпізод
  12. 1969 — Я, Францыск Скарына — эпізод
  13. 1970 — Замяшаньне 4-5 сэрыі — філёр
  14. 1970—1972 — Руіны страляюць… (4-5 сэрыі) — начальнік паліцыі
  15. 1972 — Перад першым сьнегам (кароткамэтражны) — эпізод
  16. 1973 — Хлеб пахне порахам — эсэр
  17. 1975 — Факт біяграфіі — Мікалай Дзьмітрыевіч
  18. 1976 — Час—маскоўскі — эпізод
  19. 1978 — Час абраў нас — Валодзя
  20. 1978 — Абочына — эпізод
  21. 1979 — Белы цень — эпізод
  22. 1980 — Атлянты і карыятыды — эпізод
  23. 1983 — Чорны замак Альшанскі — Пан Пахольчык
  24. 1984 — Дрэвы на асфальце — Стрыжэўскі
  25. 1985 — Подзьвіг Адэсы — эпізод
  26. 1986 — Пастарайся застацца жывым — дзядзька

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads