Карым Абдул-Джабар

баскетбаліст ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Карым Абдул-Джабар
Remove ads

Кары́м Абду́л-Джаба́р (па-ангельску: Kareem Abdul-Jabbar, народжаны Фэрдынанд Льюіс Алсындор-малодшы па-ангельску: Ferdinand Lewis Alcindor Jr.; нар. 16 красавіка 1947 году, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканскі прафэсійны баскетбаліст. Цягам 20 сэзонаў сваёй гульнёвай кар’еры выступаў за «Мілўокі Бакс» і «Лос-Анджэлес Лэйкерз» у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі.

Хуткія факты Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

«Мілўокі Бакс»

«Гарлем Глабтротэрз» прапанавалі Алсындору 1 мільён даляраў, каб той гуляў за іх, але гулец адмовіўся і быў абраны пад першым нумарам на драфце НБА 1969 году клюбам «Мілўокі Бакс», якія толькі другі сэзон спаборнічалі ў лізе.

У тым жа годзе баскетбаліст браў удзел і ў драфце Амэрыканскай баскетбольнай асацыяцыі, дзе яго абраў таксама пад першым нумарам клюб «Нью-Ёрк Нэтс»[11]. Менавіта гэты клюб быў абсалютна ўпэўнены, што спартовец аддасьць перавагу ім, бо ў рэшце рэшт, ён быў родам зь Нью-Ёрку. Гулец, аднак, разважыў інакш — ад кожнай каманды ён прыняў толькі адну прапанову кошту. Агенты Мілўокі прапанавалі вялікую суму, што і вызначыла далейшую кар’еру гульца. Пасьля таго, як Алсындор абраў прапанову «Мілўокі Бакс» у памеры 1,4 мільёнаў даляраў, «Нэтс» прапанавалі гарантаваныя 3,25 мільёна даляраў. Алсындор адхіліў гэтую прапанову, адзначыўшы, што такая вайна прыніжае ўсіх уцягнутых людзей[12].

Thumb
Абдул-Джабар у 1974 годзе ў сваіх фірмовых акулярах.

Прысутнасьць Алсындора дазволіла «Бакс» у сэзоне 1969—1970 гадоў заняць другое месца ва Ўсходнім дывізіёне НБА з паказьнікам у 56 перамог і 26 паразаў. Баскетбаліст імгненна стаў зоркай, заняўшы другі радок у лізе паводле выніковасьці, маючы ў сярэднім 28,8 пунктаў за матч, і трэцяе месца паводле падбораў, за што ён атрымаў званьне навічка году НБА[13]. Да Джэйсана Тэйтума ў 2018 годзе, Алсындор быў адзіным пачаткоўцам, які зьбіраў больш за 20 пунктаў у плэй-оф. У наступным сэзоне «Бакс» набылі зорнага абаронцу Оскара Робэртсана. Мілўокі працягнулі паляпшаць свае вынікі ў лізе, а Алсындор атрымаў сваё першае званьне самага каштоўнага гульца НБА[13]. Ён таксама ачоліў лігу паводле агульнай колькасьці пунктаў, якіх было 2596[14]. У плэй-оф «Бакс» выйгралі чэмпіянат. 1 траўня 1971 году, на наступны дзень пасьля таго, як «Бакс» сталі чэмпіёнам, баскетбаліст узяў мусульманскае імя Карым Абдул-Джабар. У іслам ён навярнуўся яшчэ калі навучаўся ва ўнівэрсытэце. Да 1975 году спартовец тры разы прызнаваўся самым каштоўным гульцом НБА ды акрамя таго, улучаўся ў пяцёрку найлепшых гульцоў НБА паводле пунктаў, падбораў, перахопаў і адсотку кідкоў з гульні.

Не зважаючы на тое, што агулам вынікі і добрае стаўленьне спартоўца да Мілўокі і мясцовых прыхільнікаў, празь некаторы час Сярэдні Захад перастаў задавальняць Абдуд-Джабара, таму ён запатрабаваў пераводу альбо ў Нью-Ёрк, альбо ў Лос-Анджэлес. Патрабаваньне было задаволенае, у выніку чаго ў 1975 годзе спартовец перайшоў у «Лос-Анджэлес Лэйкерз»[15].

«Лос-Анджэлес Лэйкерз»

За першы ж сэзон на новым месцы Карым стаў лідэрам лігі паводле згуляных на пляцоўцы хвілінаў, блёк-шотаў і падбораў. У сярэднім ён зьбіраў 27,7 пунктаў за гульню. Ягоныя 1111 падбораў пад сваім кошыкам застаюцца рэкордам НБА[16]. Паводле вынікаў году спартовец атрымаў чацьвертую прэмію як самы каштоўны гулец НБА. З часам у Абдул-Джабара зьявіўся сындром эрозіі рагавіцы, то бок ягоны вочы не ўвільгатняліся належным чынам і вельмі хутка перасыхалі, таму баскетбаліст пачаў насіць свае фірмовыя акуляры. Гэта не паўплывала на якасьць гульні, бо наступныя тры сэзоны ён правёў на ўсё тым жа высокім узроўні. Абдул-Джабар прапусьціў толькі адзіную гульню ў сэзоне 1986—1987 гадоў, калі ягоныя вочы спухнулі празь перасыханьне.

Thumb
Абдул-Джабар атрымлівае перадачу ад Мэджыка Джонсана ў 1985 годзе.

Сэзон 1976—1977 гадоў для Абдул-Джабара быў вельмі ўдалым. Ён быў лідэрам лігі паводле адсотку трапнасьці з гульні, заняў другое месца паводле падбораў і блёк-шотаў ды быў трэцім паводле пунктаў за гульню. Ён дапамог «Лэйкерз» усталяваць найлепшы вынік у НБА і здабыў сваю пятую прэмію самаму каштоўнаму гульцу лігі. У плэй-оф 1976—1977 гадоў «Лэйкерз» выгулялі «Голдэн Стэйт Ўорыярз» у паўфінале Заходняй канфэрэнцыі, прабіўшся ў фінал канфэрэнцыі да «Портлэнд Трэйл Блэйзэрз». Вынікам стаў запамінальны матч, у якім Абдул-Джабар згуляў супраць маладога, яшчэ не траўмаванага Біла Ўолтана. Не зважаючы на тое, што баскетбаліст дамінаваў у сэрыі паводле статыстыкі, але Ўолтан і «Трэйл Блэйзэрз» выбілі «Лэйкерз» з турніру.

Празь дзьве хвіліны пасьля пачатку адной з гульняў сэзону 1977—1978 гадоў Абдул-Джабар ударыў гульца «Мілўокі Бакс» Кента Бэнсана ў адплату за занадта агрэсіўны ўдар локцем. Удар зламаў Бэнсану сківіцу і руку самому Абдул-Джабару. У выніку траўмы рукі Абдул-Джабар адсутнічаў два месяцы, пры гэтым ліга пастанавіла не адхіляць яго. У выніку ён быў змушаны прапусьціць Матч усіх зорак НБА 1978 году, у ім адзіны раз за кар’еру гульца яго бракавала. Гульня Абдул-Джабара заставалася моцнай цягам наступных двух сэзонаў, але двойчы ў 1978 і 1979 гадах «Лэйкерз» быў выбіты «Сіетлам».

У 1980-х гадоў дзякуючы далучэньню да каманды Мэджыка Джонсана «Лэйкерз» сталі адной з самых дамінуючых камандаў лігі, зьявіўшыся ў фінале восем разоў і выйграўшы пяць чэмпіянатаў НБА. Асабіста Абдул-Джабар ня быў ужо такім зорным, якім ён быў у 1970-я гады, але меў шэраг яскравых момантаў. Сярод іх была ягоная рэкордная шостая ўзнагарода самаму каштоўнаму гульцу НБА ў 1980 годзе, а ў 1985 годзе баскетбаліст стаў самым каштоўным гульцом фіналу НБА. 5 красавіка 1984 году ён скасаваў рэкорд Ўілта Чэмбэрлена паводле колькасьці пунктаў, закінутых за ўсю кар’еру. Гуляючы ў Лос-Анджэлесе, Абдул-Джабар пачаў займацца ёгай у 1976 годзе, каб палепшыць сваю гнуткасьць, і быў вядомы сваім пільным стаўленьнем да рэжыму фізычнай падрыхтоўкі[17]. У 1983 годзе Абдул-Джабаравы дом згарэў. Многія ягоныя рэчы, улучна зь ягонай улюбёнай калекцыяй джазавых плытак, якая налічвала блізу 3 тысяч альбомаў, былі зьнішчаныя[18]. Заўзятары «Лэйкерз» адпраўлялі і прыносілі яму новыя альбомы, што неверагодна натхніла гульца.

13 чэрвеня 1989 году баскетбаліст у веку 42 гадоў апошні раз выйшаў на пляцоўку ў матчы НБА. У гэты дзень «Лэйкерз» саступілі «Дэтройт Пістанз» у апошняй гульні фінальнай сэрыі плэй-оф. 28 чэрвеня гулец аб’явіў аб заканчэньні 20-гадовай кар’еры ў НБА. За час гэтак званага разьвітальнага тура ён атрымліваў авацыі, а таксама падарункі. На зладжаным у ягоны гонар разьвітальным матчы ўсе спартоўцы надзелі ягоныя фірмовыя акуляры.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads