Кракоўка

вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Кракоўка
Remove ads

Крако́ўка[2] — вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Жупранскага сельсавету. На поўдні вёскі праходзіць траса Р63.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Легенда

Ад’ехаўшы каля пяці вёрстаў ад Ашмянаў, па правую руку ўбачым кавалак добрага сасновага лесу, які захаваўся сярод паўсюднай вырубкі, дзякуючы абачлівасьці ўласьніка Хадзынскага, па левую руку — першая вялікая карчма на тракце. Гэта Кракоўка. Паводле мясцовай традыцыі, назва гэта ўзьнікла ад таго, што на гэтым месцы пяць «кракусаў» (krakusi — лёгкая польская кавалерыя народнага характару), якія праходзілі тут у 1831 г. пад турэмным канвоем, зьбеглі і кінуліся ў мясцовыя лясы. Двум зь іх атрымалася зьбегчы, астатніх трох нагнала куля і іх пахавалі на месцы на правым боку дарогі каля паўвярсты ад карчмы, дзе яшчэ 5—6 гадоў назад стаяў высокі драўляны крыж. І сапраўды, назва «Кракоўка» ў дакумэнтах і на мапах да 1830-х гг. не сустракаецца. Сёньня, Кракоўкай называюцца ўзгаданая карчма, вёска пры ёй і невялікі фальварак насупраць[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2009 год — 1020 чалавек[1]
  • 1999 год — 865 чалавек

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads