Крамбамбуля (гурт)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крамбамбу́ля — беларускі гурт, які выконвае музыку ў зьмяшаным стылі пад уплывам року ды поп-фольку[1]. Заснаваны ў 2001 годзе Лявонам Вольскім ды музыкамі гурту Hasta la Fillsta. Выпусьціў чатыры студыйныя альбомы, зборнік найлепшых песень ды два інтэрнэт-самотнікі. Песьні пераважна па-беларуску, а таксама па-польску ды па-азэрбайджанску (сьпеў Гюнэш Абасавай). Назва гурту паходзіць ад назвы аднайменнага напою. У 2005 годзе ў «Кліп-марафоне» песьня «Турысты» перамагла ў намінацыі «Анімацыйныя кліпы», а «Абсэнт» — у намінацыі «Лірыка». У 2007 годзе гурт прыняў удзел у пазаконкурснай частцы фэстывалю Басовішча-2007. Удзельнічалі ў фэсьце «Кубак Піва». У 2010 склад гурту цалкам абноўлены (ад першага складу застаўся толькі Лявон Вольскі). У новым складзе гурт запісаў новы самотнік «Раз-два-тры — усе за стол!»[2]. 2011 год адзначаны альбомам «Драбадзі-драбада» з кавэрамі на папулярныя народныя песьні сьвету. Кружэлка вылучаецца выразным рокавым гучаньнем. Песьні гурту гучалі ў кароткамэтражным фільме «Колер каханьня» і стужцы 2010 году «Дастыш фантастыш».
Remove ads
Дыскаграфія
Альбомы
- Застольны альбом (2002)
 - Каралі раёну («Крамбамбуля 1½» 2003)
 - Радыё Крамбамбуля 0,33 FM (2004)
 - Сьвяточная (2007)
 - The Best albo Belarusian Disco (2007)
 - Drabadzi-Drabada (2011)
 - Чырвоны штраль (2015)
 
Самотнікі
- «Dolce Vita» (2007)
 - «Раз-два-тры — усе за стол!» (2010)
 
Удзел у складанках
- Наша музыка 1 (2003) — «Госьці»
 - Прэм’ер Тузін 2005 (2005) — «Турысты»
 - Прэм’ер Тузін 2007 (2007) — «Таварыш Маўзэр»
 
Remove ads
Удзельнікі
- Лявон Вольскі: сьпеў, гітара, клявішы
 - Алег Гарус: гітара, укулеле, сьпеў
 - Павал Аракелян: саксафон, флейта, сьпеў
 - Алесь-Францішак Мышкевіч: бас-гітара, сьпеў
 - Андрэй Якубчык: труба, сьпеў
 - Павал Мамонаў: бубны
 
Былыя ўдзельнікі:
- Сяргей Канановіч: гітара, дрыля-мандаліна (2001—2010)
 - Паўлюк Рысь: гітара, сьпеў
 - Уладзіслаў Плюшчаў: бас-гітара (2001—2010)
 - Аляксандар Хаўкін: скрыпка, клявішы (2001—2010)
 - Аляксандар Быкаў: бубны (да 2004)
 - Радаслаў (Радэк) Сасноўцаў: труба, сьпеў
 - Кастусь Карповіч: трамбон (да 2012)
 - Сяржук Штэндэр: бубны (да 2012)
 - Мікола Белановіч: бубны, пэркусія (да 2010)
 
Запрошаныя выканаўцы:
- Сяргей Міхалок: сьпеў (ад 2003)
 - Аляксандар Кулінковіч: сьпеў (ад 2003)
 - Гюнэш Абасава: сьпеў (2004 — альбом «Радыё Крамбамбуля 0,33 FM»)
 
Іншыя ўдзельнікі:
- Ігар Назаранка: дызайн (ад 2003)
 - Павал Кузюковіч: валторна (2004)
 - Іван Галушка: трамбон (2004)
 - Зьміцер Ціхановіч: труба (2004)
 - Уладзімер Федарук: акардэон (2004)
 - Аляксандар Старажук: пэркусія (2004)
 - Павал Кудрын: флейта (2004)
 - Юрась Жданаў: труба (2007)
 - Ульляна Найдзен: сьпеў (2007)
 - Ганна Казлова: сьпеў (2007)
 
Remove ads
Літаратура
- Д.П. «КРАМБАМБУЛЯ» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 143–144. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
 
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads