Краснадар (футбольны клюб)

расейскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Краснадар (футбольны клюб)
Remove ads

«Краснада́р» (па-расейску: Краснодар) — расейскі футбольны клюб з гораду Краснадару. Заснаваны ў 2008 годзе. Чэмпіён Расеі 2025 году.

Хуткія факты Заснаваны, Горад ...
Remove ads

Гісторыя

Першыя гады

Футбольны клюб «Краснадар» быў заснаваны ў 2008 годзе. Ініцыятарам стварэньня й уладальнікам клюбу зьяўляецца бізнэсоўца Сяргей Галіцкі.

У лютым 2008 году «Краснадар» пасьпяхова прайшоў працэдуру ліцэнзаваньня ПФЛ, атрымаўшы прафэсійны статус і права выступаць у другім дывізіёне. Першы афіцыйны матч каманда правяла 12 красавіка 2008 году ў Таганрозе на стадыёне «Тарпэда», згуляўшы ўнічыю 0:0 з клюбам «НІКА» Чырвоны Сулін. Каманду складалі маладыя гульцы, якімі кіраваў Уладзімер Волчак — першы трэнэр у гісторыі клюбу. Па ходзе сэзону ў «Краснадары» зьявіліся некалькі новых футбалістаў і зьмяніўся трэнэр. У выніку клюб заняў 3-е месца ў сваёй зоне — усьлед за «Волгарам» і «Батайскам-2007», адстаўшы ад лідэра на 11 пунктаў.

15 студзеня 2009 году ў офіс клюбу прыйшоў афіцыйны ліст з ПФЛ з просьбай паведаміць аб гатоўнасьці прыняць удзел у першынстве Расеі па футболе ў першым дывізіёне ў сэзоне 2009 году, у сувязі з адмовай некаторых клюбаў ад удзелу ў першынстве Расеі.

Дэбютны сэзон у першым дывізіёне «Краснадар» завяршыў на 10-м месцы. У наступным годзе камандай кіраваў новы трэнер — Сяргей Ташуеў, вядомы па працы з «Салют-Энэргіяй». Пад ягоным кіраўніцтвам «Краснадар» ярка правёў першае кола першынства, але ў другім гуляў прыкметна горш. Вынікам стала 5-е месца. Ташуеў па ўзаемнай згодзе бакоў пакінуў клюб.

Выхад у Прэм’ер-лігу

У сьнежні 2010 году кіраўніцтва «Краснадару» абвесьціла аб падпісаньні кантракту з сэрбскім спэцыялістам Славалюбам Мусьліным, вядомым па працы з маскоўскім «Лякаматывам», падмаскоўнымі «Хімкамі» й менскім «Дынама». Кантракт з клюбам быў падпісаны па схеме «1,5+1»[2]. У другой палове студзеня 2011 году клюб таксама ўзмацніўся некаторымі гульцамі, якія мелі досьвед выступу ў найвышэйшай лізе.

Пасьля таго, як «Сатурн» і «Амкар» падалі заяву аб добраахвотным выхадзе з расейскай футбольнай Прэм’ер-лігі ў найвышэйшых футбольных колах разгарнулася дыскусія аб патэнцыйных кандыдатах на замену гэтым клюбам. Называліся наступныя каманды: якія занялі 3 і 4-е месца ў першым дывізіёне «Ніжні Ноўгарад» і «КАМАЗ», а таксама «Аланія», якая выбыла з чэмпіянату. Аднак, у выпадку зьняцьця абедзьвюх камандаў прыярытэтным лічыўся варыянт правядзеньня чэмпіянату з 14-ю камандамі. У выніку бліжэй да 25 студзеня 2011 году ўсё больш пераважнымі станавіліся шанцы «Краснадару». «Амкар» адклікаў заяву на выхад з Прэм’ер-лігі, «Ніжні Ноўгарад» і «КАМАЗ» адмовіліся ад пераходу ў найвышэйшы дывізіён па фінансавых чыньніках, а варыянт з «Аланіяй» РФПЛ палічыў парушэньнем спартовага прынцыпу. 25 студзеня «Краснадар» афіцыйна заняў месца «Сатурну» ў Прэм’ер-лізе[3][4].

Remove ads

Склад

Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Remove ads

Галоўныя трэнэры

  • Уладзімер Волчак (2008)
  • Нурбі Хакунаў (2008—2009)
  • Сяргей Ташуеў (2009—2010)
  • Славалюб Мусьлін (2010—2013)
  • Алег Конанаў (2013—2016)
  • Ігар Шалімаў (2016—2018)
  • Мурад Мусаеў (з 2018)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads