Крывэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крывэ (лац. Criwe[1]) — мітычны найвышэйшы жрэц у старажытнабалтыйскай рэлігіі. Сымбалем крывэ лічылася скрыўленае жазло — крывуля, з каторай магла быць павязаная пасада Крывэ-Крывэйтэ. Найстарэйшай крыніцай, у якой сустракаецца крывэ, ёсьць «Пруская хроніка» Пятра з Дуйсбургу. Паводле яе, крывэ меў рэзыдэнцыю ў Рамуве, а пазьней — у Вільні. Прусы ўшаноўвалі яго як Папу Рымскага, а ўплыў рэлігійнай улады крывэ нібы даходзіў да земляў ліцьвінаў і ліваў. Асноўным заняткам крывэ як сьвятара было захоўваньне вечнага агню (Зьнічу). Разам з тым крывэ выконваў і функцыі судзьдзі.
Паводле зьвестак Сымона Грунаў, крывэ атачаўся колам падначаленых яму жрацоў-вайдэлотаў. Калі крывэ меў цяжкую хваробу і ня быў здольны выконваць свае абавязкі, ён спальваў сябе, па чым вайдэлоты абіралі новага крывэ. Таксама ў «Прускай хроніцы» прыводзіцца сьпіс з 48 легендарных крывэ, які ахоплівае прамежак часу за 503—1265 гады[2].
Па заваёве прускіх земляў Тэўтонскім ордэнам крывэ сышлі ў лясы, пазьней некаторы час яны нібы мелі рэзыдэнцыю ў Вільні (Лізьдзейка). Апошні легендарны крывэ Гінтаўт нібы памёр у 1414 годзе[3].
У 2002 годзе пасаду крывэ сымбалічна аднавіў рух «Рамува». У 2002—2014 гадох яе займаў Ёнас Трынкунас, ад 2014 году — Інія Трынкунене.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads