Лізьдзейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лізьдзейка — легендарны паганскі жрэц вялікага князя літоўскага Гедзіміна.

Паводле аднаго з паданьняў, быў пачынальнікам роду Радзівілаў.
Імя
Менскі дасьледнік Алёхна Дайліда, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, зьвяртае ўвагу на тое, што жамойцкае lizdas 'гняздо'[a] ёсьць яўным германізмам — ад усходнегерманскага leizda 'ліштва, планка, рэйка'. Такім парадкам, летапіснае апавяданьне пра наданьне гэтага імя дзеля знаходжаньня хлопчыка ў гнязьдзе паказвае на германскае моўнае асяродзьдзе: нашчадкамі Лізьдзейкі былі носьбіты германскіх імёнаў Віршула, Сірпуць, Гостык і Радзівіл[3].
У 1537—1538 гадох ўпамінаецца жыхар Жамойцкага староства Ян Лязьдзейкавіч (Лездейкович) або Лізьдзейкавіч (Лиздейкович)[4], а ў 1586 годзе — Аршуля Марцінаўна Лізьдзяйковіч, манахіня Віленскага францішканскага кляштару[5].
Remove ads
Гісторыя
Упершыню ўпамінаецца ў летапісе XVI стагодзьдзя[6].
Легенда
Паводле легенды пра заснаваньне Вільні, зафіксаванай у літоўскіх (беларускіх) летапісах, вялікі князь Віцень у час паляваньня знайшоў у арліным гнязьдзе немаўля. Паводле іншага варыянту паданьня, хлопчыка знайшлі ў кашы сярод зарасьнікаў. Ён атрымаў імя Лізьдзейка, выхоўваўся пры двары вялікага князя і стаў вярхоўным жрацом (крывэ) пры сыне Віценя Гедзіміне. Калі ў час паляваньня Гедзімін заснуў на Туравай гары над ракой Вільняй, то прысьніў жалезнага воўка, што стаяў на Крывой гары і выў як сто ваўкоў. Лізьдзейка патлумачыў сон Гедзіміна наступным спосабам: «Воўк жалезны знамянуе горад сталечны тут будзе, а што ў ім унутры раве, то слава яго будзе слынуці на ўвесь сьвет». Потым Гедзімін заклаў Вільню[7].
Заўвагі
- У 1850 годзе летувіс Даніла ў часопісе Міністэрства народнай асьветы тлумачыў імя Лізьдзейка ад летувіскіх словаў «пойдзе дождж» і «шмат»[1], аднак у выданьні «Tygodnik Petersburski» (ад 18 ліпеня 1850 году) летувіс Даўгдарыс ужо падаў тлумачэньне ад lizdas 'гняздо'[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads