Кузьніца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кузьніца (польск. Kuźnica) — вёска ў Польшчы, на рацэ Ласасянцы. Цэнтар сельскай гміны Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 15 км на паўночны ўсход ад Саколкі, за 54 км на паўночны ўсход ад Беластоку, каля беларуска-польскай граніцы.
Remove ads
Кузьніца — даўняе места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на беларускай этнічнай тэрыторыі.
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Каля 1504 году на беразе ракі Ласасянкі заснавалі рудню, пры якой неўзабаве ўзьнікла дзяржаўная вёска. У 1536 годзе Юры Зеляпуха заснаваў тут мястэчка Кузьніцу, якое ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. 12 чэрвеня 1546 году каралева і вялікая княгіня Бона Сфорца надала Кузьніцы прывілей на гандаль (існуе меркаваньне, што існаваў прывілей на Магдэбурскае права). У 1545 годзе ў мястэчку збудавалі касьцёл.

На 1679 годзе ў Кузьніцы існаваў Рынак і 4 вуліцы. У 1731 годзе ўладальнік Кузьніцы падкаморы гарадзенскі Казімер Мацюта перадаў маёнтак Супрасьлеўскаму манастыру пры ўмове, каб у мястэчку заснавалі базылянскі манастыр.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Кузьніца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце Гарадзенскай губэрні. 8 чэрвеня 1808 году яна атрымала афіцыйны статус заштатнага места. 27 лютага 1875 году зьявіўся праект гербу Кузьніцы: срэбная тарча з выявай кавальскага молата ў чырвоным полі, ня якім разьмяшчаецца дзевяць залатых падковаў[2].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Кузьніцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Кузьніца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Кузьніца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. У 1930 годзе статус паселішча панізілі да вёскі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Кузьніцу акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Кузьніца ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Кузьніцу Польскай Народнай Рэспубліцы.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: ~1884 год — 1083 чал., зь іх 445 каталікоў, 38 праваслаўных і 438 юдэяў[4]
- XXI стагодзьдзе: 2013 год — 1767 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Провіду Божага (1907—1913)
- Могілкі: каталіцкія, юдэйскія
Страчаная спадчына
- Царква Аляксандра Неўскага (2-я палова XIX ст.; мураўёўка)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads