Куляшы (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Куляшы́[1] — вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мілейкаўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню вёска Куляшы згадваецца 23 кастрычніка 1593 году[2]. У гэты дзень Слонімскі земскі суд замацаваў надзел маёнтку Косава на дзьве роўныя часткі. Адна частка маёнтку засталася за Раманам Сангушкам, другая дасталася старосту Дарагіцкаму Мікалаю Кімку. Куляшы сталі належаць пану Мікалаю Кімку.
У 1606 годзе Куляшы належаць «ее милости пана Абрамовое Мелешковое, маршалковое его королевское милости пани Багданы Епимаховны». І згадваюцца Куляшы ў сувязі з трагічнымі падзеямі ў вёсцы. Жыхар вёскі нейкі Грышка Жданевіч падсьцярог і забіў жыда, Ільлю Шмойлавіча, які «марта першага дня 1606 г. ехав из Рожаное дорогою звыклою гостинцом добровольным для потреб своих до Белавич»[3]. Забіў Грышка жыда па намове Крыштофа Важнелевіча і забраў 26 коп. грошай літоўскіх. Забойства адбылося «на врочищу против Балверовщизны, по полудню» і было раскрыта. Удзельнікі забойства былі пакараны сьмерцю.
У 1905 годзе ў вёсцы пражывала 495 чалавек.
Remove ads
Насельніцтва
- 1997 год — 116 жыхароў, 72 двары
- 1999 год — 94 жыхары
- 2009 год — 47 чалавек
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads