Лэйтан Бэйнз

ангельскі футбаліст, трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Лэйтан Бэйнз
Remove ads

Лэ́йтан Джон Бэйнз (па-ангельску: Leighton John Baines; нар. 11 сьнежня 1984 году, Кэркбі, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, левы абаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Клюбная кар’ера

«Ўіган Атлетык»

Першым прафэсійным клюбам Бэйнза стаў «Ўіган Атлетык». За час выступаў футбаліста за клюб, «Ўіган» здолеў двойчы рушыць наперад у больш высокую лігу й у выніку прайшоў шлях ад Другога дывізіёну да Прэм’ер-лігі.

«Эвэртан»

Улетку 2007 году Бэйнз перайшоў у стан «Эвэртану»[4]. Паводле ацэнак СМІ трансфэр футбаліста абыйшоўся клюбу ў 5-6 мільёнаў эўра[5]. У сваім першым сэзоне за новы клюб Бэйнз атрымаў няшмат гульнявой практыкі, правёўшы толькі 29 матчаў ва ўсіх спаборніцтвах за «Эвэртан», з-за траўмы і добрай формы Філа Ягелкі і Джозэфа Ёбы. У ягоны другі сэзон назіраўся рост гульнявога часу ў сувязі з траўмай Ёбы, у той час як Джолеан Лескат перайшоў гуляць у цэнтар абароны. Дзякуючы гэтым абставінам Бэйнз заняў левы флянг абароны каманды. У гэтым сэзоне Лэйтан двойчы прызначаўся гульцом месяцу «Эвэртану» запар.

Бэйнз забіў свой першы за «Эвэртан» у браму «Портсмуту» 21 сакавіка 2009 году, на Фрэтан Парк. 30 жніўня 2009 году ён забіў на апошняй хвіліне з пэнальці ў пераможным матчы супраць сваёй былой каманды «Ўіган Атлетык». Празь месяц ён выйшаў на пляцоўку з капітанскай повязьзю ў матчы Лігі Эўропы супраць грэцкага АЕКу. У сэзоне 2010—2011 гадоў Бэйнз правёў кожную хвіліну за «Эвэртан» у матчах Прэм’ер-лігі[6], а таксама забіў сем галоў ва ўсіх спаборніцтвах за клюб. Ягоны ўнёсак быў узнагароджаны прызам як лепшаму гульцу клюбу паводле вынікаў сэзону[7].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Дэбют футбаліста ў афіцыйным матчы за зборную адбыўся 4 чэрвеня 2011 году ў матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы 2012 года супраць зборнай Швайцарыі. Бэйнз быў адным з прэтэндэнтаў на ўдзел на чэмпіянаце сьвету 2010 году, аднак у выніковы склад не патрапіў.

Асабістае жыцьцё

Лэйтан мае траіх дзяцей разам са сваёй жонкай Рэйчэл[8].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads