Лямбэрт Маастрыскі

біскуп Маастрыхту, каталіцкі сьвяты From Wikipedia, the free encyclopedia

Лямбэрт Маастрыскі
Remove ads

Лямбэрт Маастрыскі, Сьвяты Лямбэрт (франц. Lambert, лац. Lambertus; 960 — 5 траўня 1038) — Сьвяты, біскуп Маастрыхту (668/670 — паміж 698 і 708).

Хуткія факты Сьвяты, Нарадзіўся ...

Імя

Лямбэрт — імя германскага паходжаньня[1].

Біяграфія

У маладосьці на яго меў уплыў дзядзька Сьвяты Тэадард, біскуп маастрыскі[2]. Па яго гібелі атрымаў пасьвячэньне на біскупа маастрыскага ў 668 ці 670 годзе. Быў дарадцам караля Аўстразіі Гільдэрыка II. Выгнаны па забойстве караля маёрдомам Эброінам, сем гадоў хаваўся ў кляштары Стаўло, якім кіраваў Сьвяты Рэмакль.

Па прыходзе да ўлады ў 681 годзе Піпіна Герыстальскага вярнуўся на маастрыскую катэдру, аднак пазьней папракаў Піпіна Герыстальскага за пазашлюбнае сужыцьцё з Альпаідай, маці Карла Мартэла.

17 верасьня 705 або 706 году ў Льежы загінаў ад рук францкага графа Дадона, як мяркуюць — брата Альпаіды[3].

Пераемнікам сьвятога Лямбэрта на катэдры Маастрыхта стаў Сьвяты Губэрт.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads