Лямбэрт

мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лямбэрт (Лемберт), Лямпарт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Ландаберт, Ланберт або Ламберт, пазьней Лямбэрт або Лямпэрт (Landobert, Lanbert, Lambert, Lampert) і Бертланда (Bertlanda) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -ланд- (-лант-) (імёны ліцьвінаў Лянтэла, Ландзіна; германскія імёны Landel, Landina) паходзіць ад германскага landa 'зямля'[3], а аснова -берт- (-бэрт-, -барт-) (імёны ліцьвінаў Зыбарт, Кібарт, Любарт; германскія імёны Siebart, Kibart, Lubert) — ад германскага berhta 'яркі'[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Lambert (Lampert, Lampart)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Lamperto alias Rambalt Wollymunthowicz (23 траўня 1409 году)[6]; Kamel Lamparth, wloch (1552—1555 гады)[7]; Lampart Włoch (1561—1566 гады)[8]; Ламъпартъ Влохъ… тотъ же Лампартъ[9], Лемъпартъ Юшковичъ[10] (1567 год); Lampertowicz (1636 год)[11]; Pani Lampartowiczowa (1667 год)[12]; Anna Lambert (1808 год)[13]; Mikołaj Lambertt (1819 год)[14].

Remove ads

Носьбіты

У былым Жамойцкім старостве каля Крожаў існавала вёска Лембярцішкі[20].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads