Марачоўшчына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марачо́ўшчына (Мерачо́ўшчына) — урочышча ў Беларусі, былы фальварак. Знаходзіцца за за 1,5 км на паўночны захад ад места Косава. Радзіма Тадэвуша Касьцюшкі, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША. Да нашага часу тут захаваўся палац Пуслоўскіх, помнік архітэктуры XIX ст. У адноўленай сядзібе Касьцюшкаў дзейнічае музэй.
Remove ads
Назва
Традыцыйная гістарычная назва ўрочышча — Марачоўшчына — адпавядае традыцыйнаму вымаўленьню мясцовых жыхароў. У аснове тапоніма ляжыць старабеларускі апелятыў «марочна», які азначае — балота, дрыгва, балоцістая мясцовасьць[1]. Часам пры напісаньні назвы фальварку пад уплывам польскай мовы і польскай гістарыяграфіі замест уласна беларускай ужываецца спаланізаваная форма — Мерачоўшчына, што супярэчыць як сучаснай мясцовай моўнай традыцыі, так і самой этымалёгіі назвы[2].
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Марачоўшчыну датуецца 23 кастрычніка 1529 рокам, калі фальварак быў у валоданьні Храптовічаў. У 1577 року князі Сангушкі-Кобрынскія прадалі Косаў разам з Марачоўшчынай ваяводу берасьцейскаму Андрэю Ляшчынскаму[3].
У першай палове XVIII стагодзьдзя Марачоўшчына была ў валоданьні Сапегаў. У 1733 року яна перайшла да мечніка берасьцейскага Людвіка Касьцюшкі ў заставу[4]. Прынята лічыць, што тут у 1746 року нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка. Па сьмерці Людвіка фальварак перайшоў да ягонай жонкі Тэклі з Ратомскіх, якая прадала Марачоўшчыну ў 1764 року ўладальніку Косава Юрыю Флемінгу і пераехала ў Сяхновічы. З гэтага часу Марачоўшчына стала неад’емнай часткай косаўскага маёнтку.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 рок) Марачоўшчына апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні.
У 1821 року Косаўскі ключ набыў граф Войцех Пуслоўскі, маршалак шляхты Слонімскага павету, які распачаў аднаўленьне сядзібы Касьцюшкаў. Рэстаўрацыя завяршылася ў 1857 року[5].
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 року згодна з Трэцяй Устаўной граматай Марачоўшчына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 року ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 року Марачоўшчына апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Косаве Косаўскага павету Палескага ваяводзтва.
У 1939 року Марачоўшчына ўвайшла ў БССР. За часамі Другай сусьветнай вайны згарэла сядзіба Касьцюшкаў. У 1999 року на месцы былога фальварку паставілі мэмарыяльны камень, а ў верасьні 2004 року ў адноўленым будынку разьмясьціўся сядзіба-музэй Касьцюшкі.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Палац Пуслоўскіх (1838)
- Помнік Тадэвушу Касьцюшку (2018)
- Сядзіба Касьцюшкаў (XVIII ст.; адноўлена ў 2004)
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- A. Lesser, 1830—84 рр.
- А. Жамэт, 1847 р.
- В. Адам, 1848 р.
- М. Кулеша, да 1849 р.
- М. Кулеша, 1852 р.
- Н. Орда, 1875 р.
- 1880 р. (памылкова Сяхновічы)
- 1881 р.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1915 р.
- 1919—39 рр.
- 1925 р.
- 1925 р.
- 1925 р.
- 1927 р.
- 1930 р.
- 1937 р.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Палац Пуслоўскіх
- Адноўленая сядзіба Касьцюшкаў
- Сядзіба і палац
- Аднаўленьне палацавай брамы
Remove ads
Асобы
- Тадэвуш Касьцюшка (1746—1817) — вайсковы і грамадзкі дзяяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік паўстаньня 1794 году
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads