Марцін Булка

польскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Марцін Булка
Remove ads

Ма́рцін Бу́лка (па-польску: Marcin Bułka; нар. 4 кастрычніка 1999 году) — польскі футбаліст, брамнік саудаўскага клюбу «Нэом» і нацыянальнай зборнай Польшчы.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Займаўся футболам у роднай Польшчы, але яшчэ ў маладым веку прыяднаўся да акадэміі ангельскага «Чэлсі». У 2019 годзе далучыўся да францускага «Пары Сэн-Жэрмэн»[2]. Запачаткаваў сваю кар’еру 30 жніўня 2019 году ў матчы супраць «Мэцу»[3]. У парыскай камандзе ня здолеў замацавацца, бо быў толькі трэцім брамнікам пасьля Кейляра Наваса і Сэрхіё Рыка. У выніку гулец шмат часу праводзіў у арэндах, як то ў «Картахэне», «Шатару» і «Ніццы». Аднак, у многіх клюбах гудяў вобмаль. Гэтак у складзе «Ніццы» ў сэзоне 2021—2022 гадоў брамнік згуляў ува ўсіх матчах клюбу ў Кубку Францыі, але толькі ў адным матчы лігі супраць «Клермона». 1 чэрвеня 2022 году падпісаў кантракт зь «Ніццай»[4]. У клюбе заставаўся другім брамнікам, але пасьля зыходу Каспэра Шмэйхэля з сэзону 2023—2024 гадоў стаў першым брамнікам каманды. 5 ліпеня 2025 году ўмовіўся з саудаўскім клюбам «Нэом».

Міжнародная

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Польшчы 21 лістапада 2023 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Латвіі[5].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads