Ліга 1 чэмпіянату Францыі па футболе 2023—2024 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліга 1 2023—2024 гадоў — 86-ы розыгрыш Лігі 1, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Францыі, які ладзіўся з 11 жніўня 2023 году па 19 траўня 2024 году. Пераходныя матчы за права згуляць у Лізе 1 у наступным сэзоне былі згуляныя 30 траўня і 2 чэрвеня 2024 году[1]. Свой тытул удала абараніў парыскі «Пары Сэн-Жэрмэн».
Remove ads
Клюбы
У турніры бралі ўдзел 18 клюбаў, зь якіх 16 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону. Гэта быш першы сэзон з 18 удзельнікамі за працяглы час. Справа ў тым, што ў чэрвені 2021 году Прафэсійная футбольная ліга, якая кіруе спаборніцтвамі ў двух найвышэйшых лігах Францыі, прагаласавала за скарачэньне колькасьці ўдзельнікаў, пачынаючы з сэзону 2023—2024 гадоў. У выніку паводле вынікаў папярэдняга сэзону, адразу чатыры клюбы страцілі свае месцы ў Лізе 1 — «Асэр», «Аячча», «Труа» і «Анжэ», апошні зь якіх да таго правёў восем сэзонаў запар у найвышэйшае францускае лізе. У процілеглы бок рушылі «Гаўр» і «Мэц», першы зь якіх вярнуўся ў Лігу 1 пасьля 14 гадоў адсутнасьці.
Remove ads
Табліца
Крыніца: RSSSF
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Пункты ў гульнях паміж сабою; 4) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 5) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 7) Забітыя мячы; 8) Гасьцявыя забітыя мячы; 9) Пункты сумленнай гульні.
Заўвагі:
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Пункты ў гульнях паміж сабою; 4) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 5) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 7) Забітыя мячы; 8) Гасьцявыя забітыя мячы; 9) Пункты сумленнай гульні.
Заўвагі:
- З «Манпэлье» зьнялі 1 пункт з-за беспарадкаў, якія прывялі да спыненьня гульні з «Клермонам»[2].
Remove ads
Вынікі гульняў
Пераходныя матчы
Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «Мэцам», які заняў 18-е месца ў Лізе 1, і «Сэнт-Эт’енам», пераможцам стыкавых матчаў Лігі 2. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыў «Сэнт-Эт’ен», і павысіўся ў Лігу 1, а «Мэц» адправіўся ў Лігу 2.
Першы матч
Матч у адказ
Remove ads
Бамбардзіры
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads