Менскі аўтамабільны завод

беларуская аўтамабілебудаўнічая кампанія From Wikipedia, the free encyclopedia

Менскі аўтамабільны завод
Remove ads

«Ме́нскі аўтамабі́льны заво́д» — найбуйнейшае дзяржаўнае аўтамабілебудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1944 годзе.

Хуткія факты Тып, Дэвіз ...

Вырабляе аўтобусы, грузавікі, прычэпы і тралейбусы.

Remove ads

Падразьдзяленьні

Прадпрыемства ўлучае Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў (Магілёўская вобласьць), Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод (Берасьцейская вобласьць), Гарадзенскі мэханічны завод, Дзяржынскі экспэрымэнтальна-мэханічны завод (Койданаў, Менская вобласьць), «Кавальскі завод цяжкіх штамповак» (Жодзін, Менская вобл.), завод «МАЗ-Купава» і завод «Магілёўтрансмаш». Таксама ў валоданьні знаходзяцца «БудМАЗтрэст», гандлёвы дом, гасьцініца «Алмаз», сэрвісны цэнтар і палац культуры. Мае замежныя прадстаўніцтвы ў Кіеве (Украіна), Маскве (Расея), Пясечна (Мазавецкае ваяводзтва, Польшча), і Ўральску (Заходне-Казахстанская вобласьць, Казахстан).

Remove ads

Мінуўшчына

Thumb
Нізкападлогавыя гарадзкія аўтобусы МАЗ-203 і МАЗ-206
Як зьбіраюць МАЗ

Прадпрыемства ўзьнікла на аснове аўтарамонтнай майстэрні, створанай партызанскімі ротамі ў 1944 годзе. 9 жніўня 1944 г. пачаў працу Менскі аўтазборачны завод[2]. У кастрычніку 1947 г. адбылася зборка першых 5 самазвалаў. У 1948 г. збудавалі першую зборачную чаргу. У 1950-ым — запусьцілі другую. У 1951 г. завод сабраў 25 тыс. аўтамабіляў. У кастрычніку 1958 г. 40-тонны самазвал МАЗ-530 атрымаў галоўную ўзнагароду Сусьветнай прамысловай выставы ў Брусэлі (Бэльгія). 14 красавіка 1989 г. завод выпусьціў мільённы аўтамабіль. 10 сьнежня 1997 г. завод утварыў сумеснае зь канцэрнам «МАН» (Мюнхэн, Нямеччына) прадпрыемства. У лютым 2009 г. завод ператварылі з унітарнага прадпрыемства ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. У сакавіку 2010 г. на прадпрыемстве працавала каля 28 тыс. чалавек[3]. За 2010 г. продажы склалі 22 980 аўтамабіляў, зь іх 41,25% у Беларусі і 38,6% у Расеі[4].

Remove ads

Міжнародныя санкцыі

21 чэрвеня 2021 году аўтамабільны завод (а таксама яго дырэктар Іванковіч) быў унесены ў чорны сьпіс Эўразьвязу[5][6]. Таксама завод і Іванковіча у свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Канада[7][8], Швайцарыя[9][10]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[11].

24 сакавіка 2023 году Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры супраць Менскага аўтамабільнага заводу ды ягонага дырэктара Валера Іванковіча[12]. 27 траўня 2023 году Украіна таксама ўвяла санкцыі супраць заводу[13].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads