Мікалай Каржанеўскі
савецкі падпольшчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікала́й Каржане́ўскі (1904, Менск, Расейская імпэрыя — чэрвень 1943, Менск) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Менскага камуністычнага падпольля ў гады Вялікай Айчыйнай вайны. Чалец УКП(б) з 1941 году. Вучыўся завочна ў Маскоўскім юрыдычным інстытуце. Перад вайною быў пракурорам Баранавіцкай вобласьці. Зь першых дзён нямецкай акупацыі Менску далучыўся да падпольнае барадзьбы. У жніўні 1941 году ўладкаваўся начальнікам пажарна-вартавой ахароны садавінагароднінай базы № 1, дзе стварыў падпольную групоўку і кіраваў ейнай дзейнасьцю. Па ягонай ініцыятыве на садавінагароднінай базе № 2 створана падпольная групоўка. У ліпені-верасьні 1941 сакратар Кастрычніцкага падпольнага раённага камітэту КП(б)Б Менску. Удзельнічаў у распаўсюджаньні падпольных газэтаў «Звязда», падтрымліваў сувязь з Койданаўскім камуністычным падпольлем, накіроўваў дзейнасьць камсамольска-маладзёвага падпольля ў вёсцы Вялікія Навасёлкі Койданаўскага раёну. 2 кастрычніка 1942 схоплены гітлераўцамі, пасьля катаваньняў спалены ў Трасьцянецкім лагеры сьмерці.[1][2].
Remove ads
Сям’я
- Бацька — Канстантын Каржанеўскі
Памяць
Ягоным імем названыя вуліца (у 1971) і завулак у Менску. На доме № 6 знаходзіца мэмарыяльная дошка.[2]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads