Мікеле Дзі Грэгорыё
італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міке́ле Дзі Грэго́рыё (па-італьянску: Michele Di Gregorio; нар. 27 ліпеня 1997 году) — італьянскі футбаліст, брамнік клюбу «Ювэнтус» (у арэндзе з «Монцы»).
Remove ads
Кар’ера
Футбаліст ёсьць выхаванцам мілянскага «Інтэрнацыянале», аднак у дарослай камандзе не выступаў. Зь веку 19 гадоў пачаў трапляць у розныя каманды ніжэйшых дывізіёнаў у арэнды, згуляўшы, такім чынам, у цэлым шэрагу клюбаў, у тым ліку ў «Навары» і «Пардэнонэ». 27 жніўня 2020 году футбаліст чарговы раз выправіўся ў арэнду на сэзон 2020—2021 гадоў у «Монцу», якая толькі трапіла ў Сэрыю Б [2]. У камандзе стаў асноўным брамнікам клюбу. 29 чэрвеня 2021 году арэнда была падоўжаная на адзін год[3]. Абавязацельства перад Дзі Грэгорыё аб выкупу кантракта гульца было задзейнічанае 29 траўня 2022 году пасьля таго, як ён дапамог «Монцы» здабыць першы ў гісторыі клюбу выхад у Сэрыю А. Гулец дэбютаваў у Сэрыі А 13 жніўня ў хатнім матчы супраць «Тарына», які скончыўся паразай зь лікам 2:1[4]. 7 ліпеня 2023 году працоўная ўгода Дзі Грэгорыё з клюбам была падоўжаная да 30 чэрвеня 2027 году[5]. Паводле вынікаў сэзону 2023—2024 гадоў спартовец атрымаў узнагароду найлепшага галкіпэра Сэрыі А[6]. 5 ліпеня 2024 году быў аддадзены ў арэнду «Ювэнтусу» за 4,5 мільёны эўра з абавязацельствам выкупу ў канцы сэзону за дадатковыя 13,5 мільёнаў эўра, а таксама розныя бонусы за вынікі да 2 мільёнаў эўра[7].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads