Мікола Цэлеш

беларускі літаратар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міко́ла Яфі́мавіч Цэ́леш (Целеш; 25 ліпеня 1900[1][2], в. Заазер’е, Барысаўскі павет, Расейская імпэрыя — пасьля 1976) — беларускі пісьменьнік. Псэўданімы: Марцін Люціч, М.Люціч, М.Лясун; крыптанім: М. Ц..

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Псэўданімы ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў в. Заазер’е Барысаўскага павету (цяпер Машчаніцкі сельсавет Бялыніцкага раёну). Скончыў вясковую школу (1911), навучаўся ў Бялыніцкай найвышэйшай пачатковай вучэльні, скончыць якую перашкодзіла Першая сусьветная вайна. У 1916 зьехаў у Варонеж, пасьля працаваў на Данбасе. Пасьля акупацыі Данбасу Дзянікіным у 1919 року пайшоў дабраахвотнікам у Чырвоную армію. Дэмабілізаваны ў 1922.

Прыехаў у Менск, працаваў у рэдакцыі часопісу «Паляўнічы Беларусі», іншых дзяржаўных установах.

Падчас нямецкай акупацыі працаваў у «Беларускай газэце». З чэрвеня 1944 на эміграцыі ў Нямеччыне, з канца 1940-х у ЗША (Нью-Ёрк).

У 1976 годзе выйшаў з дому ў Порт-Джэрвісе (штат Нью-Ёрк) і паехаў у Нью-Ёрк, куды, па сьведчаньні кіроўцы аўтобуса, даехаў, апасьля гэтага зьнік бязь вестак[3]. Датай сьмерці лічыцца 1978 рок[2][4].

У кнізе Барыса Сачанкі «Пад сузор’ем сярпа і молата» згадана перапіска Цэлеша з Максімам Танкам: «Мікола Целеш выкладаў умовы, паводле якіх ён згадзіўся б пераехаць жыць на Бацькаўшчыну, у Беларусь. Галоўным зь іх былі зьмена таталітарнага рэжыму, наданьне Беларусі сапраўднага суверэнітэту, незалежнасьць ад Масквы». Сачанка бачыў тут сувязь з тым, што Цэлеш потым «выйшаў з дому і зьнік».

Цела яго знайшлі ў 1991 годзе ў сажалцы на фэрме каля Порт-Джэрвіса[3], але здолелі ідэнтыфікаваць толькі ў 2025 годзе. Адпяваньне Міколы Цэлеша адбылося 24 кастрычніка 2025 году ў пахавальным доме Малішэўскага, пахаваны ў Іст-Брансўіку на беларускіх могілках парафіі царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ у Гайлэнд-Парку (Нью-Джэрзі)[5]. Расьсьледаваньне абставін сьмерці Міколы Цэлеша працягваецца[3].

Remove ads

Творчасьць

Друкавацца пачаў у часопісе «Паляўнічы Беларусі» з 1929 року (першае апавяданьне — «Па воўчых сьцежках»). Супрацоўнічаў з часопісамі «Полымя рэвалюцыі», «Маладняк», «Работніца і калгасьніца Беларусі», газэтамі «Літаратура і мастацтва» й іншымі. У БССР выдаў кнігі прозы «Апавяданьні паляўнічага» (1931), «Са стрэльбай і сабакам» (1932), «Курылка» (1935, перавыдадзеная ў 1938), а таксама зборнікі дзіцячых апавяданьняў «Буська» (1930, перавыдадзеная ў 1939) і «Знаходка» (1939). У 1943 року выйшаў зборнік апавяданьняў «На крыжы».

На эміграцыі друкаваўся ў газэтах «Бацькаўшчына», «Беларус», альманаху твораў беларускіх літаратараў «Ля чужых берагоў». У Нью-Ёрку выйшлі «Дзесяць апавяданьняў» (1965) і «Хмары над Бацькаўшчынай» (1996, пасьмяротна). Займаўся перакладамі на беларускую з вугорскай і ідышу[1] апавяданьняў вугорскіх і жыдоўскіх пісьменьнікаў.

Remove ads

Сям’я

Меў жонку Чэславу[6] (у ЗША — Кэрал Цэлеш; анг. Carol Celesh, 1920—2006[7]), зь якой ажаніўся яшчэ ў СССР, і двух дачок[8]. Таксама меў двух сыноў у першым шлюбе[3].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads