Нярынга Дангвідзе

летувіская пісьменьніца From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нярынга Дангвíдзе, або Нэры́нга Дангві́дзе (па-летувіску: Neringa Dangvydė), поўнае імя Нярынга Дангвідзе Мацаце (Neringa Dangvydė Macatė; 6 красавіка 1975, Вільня, Летувіская ССР — 21 сакавіка 2020, Вільня, Летува[2]) — летувіская пісьменьніца, паэтка, казачніца, перакладніца, ілюстратарка кнігаў, літаратуразнаўца.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нярынга Дангвідзе (тады мела прозьвішча Мікалаўская па-летувіску: Mikalauskienė) нарадзілася 6 красавіка 1975 г. у Вільні, але дзяцінства і юнацтва правяла ў Аліце, дзе яна скончыла 9-ю сярэднюю школу і мастацкую школу. Паступіла вывучаць філязофію ў Віленскі унівэрсытэт. Аднак пасьля двух курсаў зразумела, што ейнае сапраўднае пакліканьне — літаратура, а таму перашла на літуаністыку[3]. Была сяброўкай Летувіскага саюзу пісьменьнікаў (з 2017 г.), а таксама летувіскага адзьдзяленьня IBBY (Міжнароднай асацыяцыі дзіцячай і юнацкай літаратуры). Заўчасна памерла 21 сакавіка 2020 ад анкалягічнай хваробы.

Remove ads

Творчасьць

Працы падпісвала псэўданімам Neringa Dangvydė. Яна выдала дзьве кнігі для дзяцей: зборнік казак «Бурштынавае сэрца» (Gintarinė širdis, 2013) і аповесьць «Хлопчык з зоркай на лбе» (Vaikas su žvaigžde kaktoje, 2016). У 2018 годзе аўтарка кнігі атрымала прэмію Вітаўта Тамулайця «за важную дзейнасьць на ніве летувіскай культуры, за разьвіцьцё летувіскай мовы, мастацкай літаратуры для дзяцей, арыгінальны стыль і раскрыцьцё духоўных каштоўнасьцяў»[4]. Яна праілюстравала ня толькі абедзьве свае кнігі, але і першую кнігу для дзяцей Юстынаса Жылінскаса «Gugis — girių kaukas ir žmonių draugas» (2006)[5]. Пісьменьніцкі дэбют — «Бурштынавае сэрца» (Gintarinė širdis) — пачаўся зь пярэпалаху і скандалу. Ужо перад самым выхадам у сьвет у выдавецтве Эдукалагічнага ўнівэрсытэту ў Вільні ліст з Сойму ад часткі дэпутатаў і Форуму летувіскіх бацькоў спыніў выхад кнігі, якую абвінавацілі ў «прапагандзе гомасэксуальнасьці»[6]. Кнігу прыбралі з паліцаў кнігарняў, але затое ў сеціўных кнігарнях яна, наадварот, набыла папулярнасьць і была імгненна раскупленая. У спрэчнай кнізе казак для дзяцей аўтарка прапанавала розныя дзівосныя гісторыі, героямі і гераінямі якіх станавіліся інваліды, лесьбіянкі, геі, цыганы, мігранты, мурыны. З аднаго боку, магічныя казкі былі пабудаваныя нібыта на традыцыйны лад, у якіх спазнаваўся сьлед Андэрсана і братоў Грым, але з другога боку, казачніца сумысьля ўводзіла ў гісторыі сучасныя матывы і тэмы[7].

Нярынга шмат пісала літаратурнай крытыкі і рэцэнзіяў у культурніцкай прэсе: Literatūra ir menas, Gimtasis žodis, Nemunas, Šiaurės Atėnai, Metai, The Vilnius review[8].

Пісала вершы, рыхтавала зборнік паэзіі, які пры жыцьці не зьявіўся. На беларускую мову некаторыя вершы паэткі пераклаў У. Гарбацкі[9].

Да ўсяго Нярынга была выдатнай перакладніцай. З францускай пераклала наступных аўтараў: Nora Roberts, «Makgregorai: Sibilė» (2015), Gaël Faye, «Maža šalis» (2017), Eric-Emmanuel Schmitt, «Ugnies naktis» (2018), Hélène Cixous, «Auksas: mano tėvo laiškai» (2018), а таксама Hélios Azoulay, Pierre-Emmanuel Dauzat, «Ir pragaras turi savo orkestrą: muzika koncentracijos stovyklose» (2016)[10].

Remove ads

Творы

● Gintarinė širdis: pasakos / Neringa Dangvydė; iliustracijos Neringos Dangvydės. — Vilnius: Edukologija, 2013. — 94 p.

● Vaikas su žvaigžde kaktoje: apysaka / Neringa Dangvydė; iliustracijos autorės. — Vilnius: Labdaros ir paramos fondas «Švieskime vaikus», 2016. — 61 p. — (Vaikų bibliotekėlė).

● Kiaukuto nešėja. — Utena: Kanonada, 2021. — 62 p. (пасьмяротна).

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads