Ота Дыкс
нямецкі маляр, графік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вільгэльм Гайнрых Ота Дыкс (па-нямецку: Wilhelm Heinrich Otto Dix; 2 сьнежня 1891, Гера, Турынгія — 25 ліпеня 1969, Зынген, Бадэн-Вюртэмбэрг) — нямецкі мастак і графік.

Ярка акрэсьлены авангардыст, у 1920-я гады быў зьвязаны з дадаізмам і экспрэсіянізмам. Нараўне з Жоржам Гросам прадстаўнік так званай «новай рэчыўнасьці». Палотны Дыкса адрозьніваюць сацыяльныя і пацыфісцкія матывы, асэнсаваньне агульначалавечых каштоўнасьцяў. Ота Дыкс зьяўляецца адным з заснавальнікаў аб’яднаньня мастакоў пад назвай Дрэздэнскі сэцэсіён, якое зьявілася ў Дрэздэне ў 1919 годзе.
У апошнія месяцы Другой сусьветнай вайны Ота Дыкс быў прызваны на ваенную службу ў шэрагі фольксштурма. У канцы вайны Дыкс быў узяты ў палон францускімі войскамі і ў лютым 1946 году адпушчаны на свабоду.
Remove ads
Глядзіце таксама
- Otto Dix — расейскі дарк-вэйв гурт, названы ў гонар мастака
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads