Павал Марыеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Павал Лук’янавіч Марыеў (нарадзіўся 16 чэрвеня 1938 году, в. Дулава, Яраслаўскі раён, Яраслаўская вобласьць) — беларускі палітык. Герой Беларусі, доктар тэхнічных навук, заслужаны работнік прамысловасьці Рэспублікі Беларусь. Ганаровы грамадзянін Жодзіна і Менскай вобласьці (2008).

Хуткія факты Сябра Нацыянальнага сходу РБ, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. У 1956 годзе тэхнік-канструктар на Ўральскім аўтамабільным заводзе ў Міясе (Чэлябінская вобласьць). Скончыў Яраслаўскі аўтамэханічны тэхнікум, служыў у Савецкім войску. У 1959 годзе прыехаў на працу на БелАЗ. Пачынаў тэхнікам-тэхнолягам. З 1992 па 2008 год генэральны дырэктар БелАЗу[1].

Доктар тэхнічных навук, аўтар і суаўтар 28 навуковых прац, 2 аўтарскіх пасьведчаньняў, 2 патэнтаў. Дэпутат Менскага абласнога савету дэпутатаў, дэпутат Жодзінскага гарадзкога савету дэпутатаў некалькіх скліканьняў.[2]

У 2004—2008 гадах зьяўляўся сябрам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня, уваходзіў у склад Пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі па эканоміцы, бюджэту і фінансах, быў дэпутатам Парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі і Расеі.

Цяпер — дырэктар навукова-тэхнічнага цэнтру кар’ернай тэхнікі й тэхналёгіяў дзяржаўнай навуковай установы «Аб’яднаны інстытут машынабудаваньня» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Remove ads

Узнагароды

29 чэрвеня 2001 году ўказам № 360 узнагароджаны званьнем Героя Беларусі. Стаўся другім узнагароджаным гэтым званьнем.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads