Павал Чыкіда

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Па́вал Чыкі́да (нар. 21 чэрвеня 1995 году) — беларускі футбаліст, абаронца і капітан мазырскай «Славіі».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

У 2012 годзе выступаў за дубль жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», а на наступны сэзон перайшоў у клюб Першай лігі «Смалявічы-СТІ». У 2014 годзе пачаў трывала выходзіць на поле ў складзе смалявіцкай каманды. У жніўні 2015 году на правах арэнды далучыўся да «Крумкачоў»[4], дзе замацаваўся ў асноўным складзе ў якасьці абаронцы. Да таго гулец выступаў звычайна ў паўабароне. Чыкіда дапамог сталічнаму клюбу прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. Па заканчэньні сэзону 2015 году вярнуўся ў «Смалявічы-СТІ» і праз два гады з смалявіцкай камандай таксама прабіўся ў элітны дывізіён.

У сьнежні 2017 году падоўжыў кантракт з клюбам[5], які ў сэзоне 2018 году зьмяніў назву на «Смалявічы». У пачатку сэзону 2018 году звычайна выходзіў на замену, а зь лета пачаў часьцей зьяўляцца ў стартавым складзе. З студзеня 2019 году знаходзіўся на праглядзе ў менскім «Промні» і ў сакавіку падпісаў зь ім кантракт[6]. Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся зь мясцовым «Дняпром». Абаронца стаў гульцом аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Гуляў пераважна ў першай адзінаццатцы. У жніўні 2019 году атрымаў траўму, празь якую выбыў да канца сэзону.

У лютым 2020 году стаў гульцом «Гомлю»[7]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй паводле вынікаў сэзону 2020 году вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2021 году падоўжыў кантракт з клюбам[8]. У сэзоне 2021 году чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2022 году пакінуў гомельскі клюб[9], пасьля чаго праходзіў прагляд у «Віцебску» і казаскім «Аксу», а ў лютым 2022 году узмоцніў склад дэбютанта казаскай Прэм’ер-лігі «Мактаарала»[10]. Пакінуў «Мактаарал» па заканчэньні сэзону 2022 году.

З студзеня 2023 году трэнаваўся з бабруйскай «Белшынай»[11], аднак ня трапіў у заяўку клюбу на сэзон. У выніку, у першай палове 2023 году заставаўся без каманды. У ліпені 2023 году стаў гульцом мазырскай «Славіі»[12]. У лістападзе 2023 году кантракт з «Славіяй» быў скасаваны[13][14]. У студзені 2024 году афіцыйна быў дапушчаны да прафэсійнай дзейнасьці спартоўца ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[15], пасьля чаго зноў пачаў трэнавацца з мазырчукамі і ў лютым склаў новае працоўнае пагадненьне з клюбам[16]. У новым сэзоне быў прызначаны капітанам і выканаўцам штрафных удараў. Узорна пачаў сэзон, забіваючы ў кожным з чатырох першых матчаў чэмпіянату. Пры гэтык Чыкіда першыя два сваіх галы сэзону ўлучыў з штафных удараў з далёкай дыстанцыі[17]. Дзякуючы спрытнаму старту трапіў у пашыраны сьпіс нацыянальнай зборнай, але ў ейныя шэрагі не вызываўся[18]. Цягам сэзону быў адным зь лідэраў каманды, аднак такой выніковасьцю не больш не адзначаўся. Па заканчэньні сэзону склаў новую працоўную дамову з клюбам[19].

Міжнародная

У 2016 годзе прыцягваўся да моладзевай зборнай Беларусі[20], аднак гэтак і не згуляў у ейным складзе аніводнага матчу.

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads