Палац Сапегаў (Менск)

палац у Менску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Палац Сапегаў (Менск)
Remove ads

Палац Сапегаў[1] — помнік архітэктуры XVII ст. у Менску. Знаходзіўся на Юраўскай вуліцы[a], вакол будынка месьціўся выдатны сад. Доўгі час лічыўся адным з найлепшых дамоў места. Існаваў да Другой сусьветнай вайны.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палац Сапегаў
Thumb
Палац Сапегаў. М. Філіповіч, 1920-я гг.
КраінаБеларусь
МестаМенск
Каардынаты53°54′09.6″ пн. ш. 27°33′39.2″ у. д.
Дата заснаваньняXVII ст.
Станне захаваўся
Палац Сапегаў на мапе Беларусі
Thumb
Палац Сапегаў
Палац Сапегаў
Палац Сапегаў на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Пакой на першым паверсе. М. Філіповіч, 1924 г.
Thumb
Скляпеньні. М. Філіповіч, 1924 г.
Thumb
К. Біске, 1918 г.

Палац збудавалі, відаць, у XVII ст. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) з 15 лютага да 13 сакавіка 1706 году ў ім спыняўся маскоўскі гаспадар Пётар I. Уласьнік палаца Ўладзіслаў Язафат Сапега (1652—1733) у той час быў ваяводам менскім.

Па Сапегах сад з палацам, напэўна, перайшоў да Галаўнёў[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У пачатку XX ст. пра палац ужо існавалі шматлікія паданьні, пра што апавядаў часопіс «Минская старина»[3]:

« Паданьні і народныя пагалоскі паказваюць нават на дамок, у якім спыняўся ў Менску цар Пётар I. Гэты мураваны 2-павярховы на два вакны ў шырыню і пяць вокнаў у даўжыню дом на Юраўскай вуліцы, у двары… »

На 1912 год палац разьмяшчаўся ў двары дома, дзе месьціўся рэстаран Акварыюм (вуліца Юраўская, 13). Ад колішняга саду да таго часу засталося толькі дзьве грушы[2]. На 1918 год лічыўся адным з найстарэйшых будынкаў места[4].

Найноўшы час

Thumb
Стан на 1927 г.

У 1918 годзе палац замаляваў Караль Біске, у 1920-я гады — Міхась Філіповіч.

Будынак пацярпеў ад пажару ў пачатку Другой сусьветнай вайны, па якой яго рэшткі зьнішчылі.

Remove ads

Архітэктура

Гэта быў мураваны 2-павярховы будынак. Да яго прыбудавалі тамбур, які завяршаўся трыкутным франтонам. У цэнтры фасаду — лесьвічны вузел, з абодвух бакоў якога разьмяшчаліся жылыя памяшканьні.

У XIX ст. зьявілася яшчэ адна прыбудова.

Дадатковыя зьвесткі

  • У садзе, які атачаў сядзібны дом, гаспадар разводзіў каштоўныя гатункі яблынь і грушаў, што давалі садавіну чорнага колеру. Чорныя грушы з Францыі ў Вялікае Княства Літоўскае прывезьлі дочкі Казімера Яна Сапегі. Вырашчаная тут садавіна атрымала пашырэньне ня толькі ў Менску, але і за ягонымі межамі пад назвай сапяжанак.
  • Бацька Кацярыны I Іван Скаваршчук (Скаўронскі) у 1670—1780-я гады служыў у гаспадара палаца Казімера Яна Сапегі, пакуль ня ўцёк ад яго ў Эстляндыю, дзе нарадзілася будучая маскоўская гаспадыня[5]. За часамі Кацярыны I расейскі ўрад пачаў выкупляць з прыгону ў зямянаў Вялікага Княства Літоўскага яе братоў і сясьцёр[6].

Заўвагі

  1. частка кварталу сучаснага Палаца Рэспублікі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads