Палацава-паркавы комплекс Горватаў (Нароўля)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палацава-паркавы комплекс Горватаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. у Нароўлі. Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы места, на беразе ракі Прыпяці. Твор архітэктуры клясыцызму і рамантызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Горватаў | |
![]() Альтанка-маяк | |
Краіна | Беларусь |
Места | Нароўля |
Каардынаты | 51°48′22″ пн. ш. 29°30′04″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Палацава-паркавы комплекс Горватаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Палацава-паркавы комплекс Горватаў | |
![]() |
Комплекс складаецца з палаца, капліцы-пахавальні (зьнішчаная савецкімі ўладамі), парку з малымі архітэктурнымі формамі, гаспадарчых і вытворчых пабудоваў.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Фармаваньне сядзібы пачалося ў 2-й палове XVIII ст.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Будаваньне мураванага палаца скончылася ў 1850 годзе. Парк канчаткова сфармаваўся да 1870 году.
У 1913 годзе на тэрыторыі сядзібы Горваты збудавалі кандытарскую фабрыку.
Найноўшы час
За савецкім часам у палацы разьмясьцілася школа. У 1930-я гады савецкія ўлады ўзарвалі капліцу-пахавальню[1].
У 2020 годзе пачалося аднаўленьне сядзібы.
Remove ads
Архітэктура

Палац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак з высокім цокалем. У цэнтры галоўнага і бакавых фасадаў вылучаюцца роўныя рызаліты з уваходнымі парталамі і тэрасамі. Абапал дваровага фасаду месьцяцца 3-гранныя эркеры. Разьвітыя ўсходы падводзілі да ўваходаў з чатырох бакоў будынка. Роўніца сьценаў другога паверху на ўсім пэрымэтры падзяляецца пілястрамі. Галоўны фасад завяршаецца прастакутным атыкам, на якім раней быў надпіс: «DІH 1850» (пазначаў дату пабудовы і імёны ўладальнікаў Даніэля (D) і Іфігеніі (І) Горватаў (H)). На цокалях паўднёвага фасаду ляжалі бронзавыя львы, зьніклыя за часамі Другой сусьветнай вайны ў 1941 годзе. На цокалях паўночнага фасаду ляжалі сьфінксы.
Плян калідорны з вэстыбюлем і квадратнай заляй у цэнтры. У афармленьні інтэр’еру выкарыстоўваюцца аркавыя нішы[2].
На паўночным усходзе ад сядзібы разьмяшчаўся ружоўнік, на захадзе — лядоўня і аранжарэя. У паўночная частцы парку — капліца-пахавальня. Захавалася каменнае надмагільле аднаго з роду Горватаў.
Захаваліся вытворчыя будынкі кандытарскай фабрыкі з чырвонай цэглы ў эклектычным стылі, у якім спалучаюцца рэтраспэктыўныя формы раманскага (аркатура, байніцы) і гатычнага стыляў (стральчатыя аркі і праёмы)[3].
Remove ads
Парк

Парк пэйзажнага тыпу з роўным рэльефам плошчай 8,2 га. У парку растуць пераважна мясцовыя пароды дрэваў: дуб, ясень, ліпа, елка, хвоя. Пераважаюць маладыя пасадкі. Кампазыцыйна падзяляецца на дзьве часткі насаджэньнямі граба. У паўднёвай частцы знаходзіцца палац зь вялікім круглым газонам. Восьсю палаца разьмяшчаюцца выязная брама, збудаваная з цэглы паводле праекту Тадэвуша Раствароўскага. Ад яе на працягу 1,5 км у паўднёвым кірунку пралягае часткова ацалелая алея італьянскіх таполяў. Не захавалася каштанавая алея, якая вяла да сядзібы і арыентавалася на поўнач з выгінам на ўсход. Прыкладна ў сярэдзіне яе была стайня, дзе трымалі коней да выездаў. Раней на месцы, дзе цяпер разьмяшчаецца стадыён, быў стаў.
Парк багата аздабляўся малымі архітэктурнымі формамі. У яго паўночнай частцы, уздоўж ракі Нараўлянкі вядзе дарожка да паркавай альтанкі. Альтанка — помнік архітэктуры ампіру. Гэта 3-ярусная квадратная ў пляне мураваная пабудова ў выглядзе маяка. Ніжні ярус умацоўваецца кутнімі контрфорсамі і завяршаецца дарычным фрызам. Другі ярус скразны, зь вялікімі паўцыркульнымі аркавымі праёмамі з чатырох бакоў. Вуглы аздабляюцца 3/4 калёнамі з своеасаблівымі капітэлямі. Верхні ярус-ратонда з шасьцю калёнамі карынтскага ордэра завяршаецца паўсфэрычным купалам з вазай. У дэкоры — маскароны, разэткі, гірлянды, акантаваны арнамэнт, валюты, іёнікі ды іншае. З альтанкі адкрываўся від на месца ўтоку Нараўлянкі ў Прыпяць. Шырокія сходы з боку фасаду палаца, арыентаванага на раку Прыпяць, вядуць да тэрасы, на якой разьмяшчаўся фантан, збудаваны ў стылі ампір. Гэта быў басэйн з скругленымі кутамі, з двух бакоў аточаны паўкруглымі лаўкамі з усталяванымі адзін супраць аднаго манумэнтальнымі стальцамі на ляпных ільвіных лапах. У цэнтры басэйна на нізкім цыліндрычным цокалі была ваза, якую трымалі сірэны.
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- Палац, 1914 г.
- Брама, 1914 г.
- Брама, 1914 г.
- Альтанка, 1914 г.
- Капліца, 1914 г.
- Капліца, 1914 г.
- Студня, 1914 г.
- Стайня, 1914 г.
- Фантан, 1914 г.
- Гардэроб, 1914 г.
- Кабінэт, 1914 г.
- Бальная заля, 1914 г.
- Бальная заля, 1914 г.
- Бальная заля, 1914 г.
- Малая заля, 1914 г.
- Вялікая заля, 1914 г.
- Спальня, 1914 г.
- Чырвоны салён, 1914 г.
- Чырвоны салён, 1914 г.
- Гасьціны пакой, 1914 г.
- Чытальня, 1914 г.
- Леў, 1914 г.
- 1914 г.
- 1914 г.
- 1914 г.
- 1914 г.
- 1914 г.
- 1915—1917 гг.
- 1915—1917 гг.
- 26 сакавіка 1918 г.
- 26 сакавіка 1918 г.
- 1925 г.
- Вялікая заля, 17 красавіка 1932 г.
- Вялікая заля, 1930-я гг.
- 20 красавіка 1939 г.
- 25 сакавіка 1946 г.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads