Паоля Эгону
італьянская валейбалістка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́оля Эго́ну (па-італьянску: Paola Egonu; 18 сьнежня 1998 году) — італьянская валейбалістка, бакавая нападніца клюбу «Вэра-Міляна» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Прафэсійную кар’еру пачала ў 2013 годзе ў складзе каманды «Клюб Італія», якая была базавай камандай юніёрскай зборнай краіны. У 2017 году склала склала працоўную дамову з клюбам «Ігар Гаргандзоля», у складзе якога была прызэрам чэмпіянатаў Італіі, уладальнікам Кубка і Супэркубка краіны. Поруч з клюбам у 2019 годзе здабыла перамогу ў Лізе чэмпіёнаў. У тым жа 2019 годзе далучылася да клюбам «Імока», зь якім таксама дамагалася посьпехаў. У сэзоне 2021—2022 гадоў італьянская была найкаштоўнейшай гульчыхай чэмпіянату Італіі. Пасьля такіх выступаў наступны сэзон спартоўка правяла ў чэмпіянаце Турэччыны, але пасьля вярнулася на радзіму, склаўшы кантракт з «Вэра-Міляна».
Міжнародная
У 2014—2016 гадах выступала за юніёрскую і моладзевую зборныя краіны. У 2015 годзе дэбютавала ў складзе нацыянальнай зборнай Італіі. У паўфінале чэмпіянату сьвету 2018 году ў матчы супраць зборнай Кітаю зрабіла фантастычную выніковасьць, паклаўшы на свой рахунак 45 пунктаў, чым забясьпечыла прасоўваньне зборнай у фінал турніру.
На чэмпіянаце сьвету 2022 году ў Нідэрляндах у складзе зборнай Эгону здабыла бронзавы мэдаль. Італьянкі ў паўфінале саступілі зборнай Бразыліі, але ў матчы за трэцяе месца перамаглі зборную ЗША зь лікам 3:0. Падчас турніру Эгону скардзілася на расісцкія абразы з боку заўзятараў на ейны адрас, праз што гразілася сысьці са зборнай[4].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads