Прэсьбітэрыянства
брытанская галіна пратэстанцтва From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэзьбітэрыянства (па-грэцку: πρεσβύτερoς — старэйшы) — адна з галінаў пратэстанцкага хрысьціянства, якая звычайна прытрымліваецца кальвінісцкай багаслоўскай традыцыі й чые кангрэгацыі арганізаваны ў адпаведнасьці з прэзьбітэрыянскай палітыкай. Прэзьбітэрыянская тэалёгія звычайна падкрэслівае сувэрэнітэт Бога, аўтарытэт Сьвятога Пісаньня, і патрэбнасьць мілаты празь веру ў Хрыста. Прэзьбітэрыянства зарадзілася ў Шатляндыі, дзе было зацьверджана ў 1707 годзе, дзякуючы падпісаньню Актаў зьвязу[1], паводле якога было створана каралеўства Вялікабрытанія. На самай рэчы, большасьць прэзьбітэрыянаў ў Ангельшчыне маюць шатляндзкае паходжаньне, то бок гэтак жа як і ў Паўночнай Амэрыцы, дзе ў асноўным прэзьбітэрыянства пашырана сярод людзей шатляндзкага й ірляндзка-шатляндзкага паходжаньня. Прэзьбітэрыянскія дэнамінацыі ў Шатляндыі прытрымліваюцца багаслоўя Кальвіна й ягоных бліжэйшых пераемнікаў, не зважаючы на тое, што ёсьць шэраг багаслоўваў у сучасным прэзьбітэрыянстве.
Remove ads
Гісторыя
Шатляндыя
Прэзьбітэрыянства зарадзілася ў пэрыяд пратэстанцкай рэвалюцыі ў Шатляндыі ў 1559—1560 гады. Ягонае ўзьнікненьне зьвязана зь дзейнасьцю Джона Нокса, радыкальнага пратэстанта й вучня Жана Кальвіна. Перамога пратэстантаў у 1560 годзе дазволіла ім прыступіць да стварэньня новай царкоўнай арганізацыі, заснаванай на адмове ад патрэбнасьці пасярэдніцтва духавенства ў адносінах чалавека з Богам. Дактрына прэзьбітэрыянства («прэзьбітэрыянскі сымбаль веры») была зацьверджана ў 1560 годзе шатляндзкім парлямэнтам.
У цяперашні час найбуйнейшая шатлянзская прэзьбітэрыянская арганізацыя носіць назву Царква Шатляндыі й налічвае больш за 1 мільёна чальцоў. Таксама існуе шэраг іншых, напрыклад Свабодная прэзьбітэрыянская царква Шатляндыі.
Ірляндыя
У пэрыяд панаваньня Якаба I значная частка шатляндцаў перасялілася ў Ірляндыю, перш за ўсё ў Ольстэр, дзе заснавала ў 1642 годзе прэсьбітэрыянскую царкву ў Ірляндыі, якая ў цяперашні час зьяўляецца другой па колькасьці рэлігійнай арганізацыяй Паўночнай Ірляндыі, налічваючы больш за 130 тысяч чальцоў.
Беларусь
Зараз у Беларусі існуе адна суполка, ў м. Магілёў. (гл. Рэлігія ў Беларусі)
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads