Пятроўшчына (прадмесьце)

былая вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пятро́ўшчына — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўднёва-заходняй частцы места, на беразе ракі Мышкі (прыток Сьвіслачы). Знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад Грушаўкі[1].

Гісторыя

Маёнтак Пятроўшчына ў канцы ХІХ ст. належаў зямяніну К. Чарноцкаму. Паноў Чарноцкіх часам наведвала жонка летувіскага мастака М. Чурлёніса Соф’я Кіманайце. Тамака ж, у Пятроўшчыне, яна нарадзіла дачку Дануце[2].

Хуткае засяленьне чыгуначнага раёну прывяло да таго, што ў канцы 1880-х рокаў месьцічы пачалі сяліцца на надзелах[a] вёскі Пятроўшчыны Сеньніцкай воласьці Менскага павету, прылеглай да мяжы места.

У 1893 року сяляне згадзіліся на афіцыйнае далучэньне сваёй зямлі да тэрыторыі Менску. Яны працягвалі здаваць сваю зямлю ў арэнду, але праз тагачасныя паўпрыгоньніцкія законы не маглі прадаць свае надзелы месьцічам. Таксама яны мусілі плаціць падвойныя падаткі — мескія і сельскія. У 1903 року сяляне зьмянялі сваю мескую ўласнасьць на ворыўныя палеткі зямяніна Бунге з разьліку адну дзесяціну на тры, хаця тыя землі былі значна даражэйшымі[3].

У наш час тапонім захаваўся ў назвах аднайменных вуліцы і завулку. У лістападзе 2012 року на тэрыторыі прадмесьця адкрылася станцыя «Пятроўшчына» Маскоўскай лініі Менскага мэтрапалітэну.

Remove ads

Заўвагі

  1. Гэта значыць на землях, атрыманых сялянамі за плату паводле рэформы 1861 року, якая абвясьціла скасаваньне прыгону

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads