Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці (РППС) — палітычная партыя Беларусі, заснаваная ў 1993 годзе. Падтрымлівае цяперашні рэжым А. Лукашэнкі[3][4].
Remove ads
Кіраваньне
- Зьезд. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Правамоцны пры наяўнасьці больш як паловы прадстаўнікоў. Ухваляе пастановы большасьцю галасоў прысутных. Зацьвярджае праграму ды абірае на 5 гадоў старшыню, Раду і Рэвізійную камісію.
- Рада. Склікаецца прынамсі кожныя 6 месяцаў. Выконвае пастановы Зьезду і вызначае прадстаўніцтва на ім. Зацьвярджае каштарыс і кіруе маёмасьцю. Абірае са свайго складу Выканаўчы камітэт на чале з намесьнікам старшыні партыі.
- Выканаўчы камітэт. Ладзіць пасяджэньні прынамсі кожныя 3 месяцы. Вядзе зносіны зь іншымі ўстановамі. Ладзіць сходы і шэсьці. Прызначае супрацоўнікаў і разглядае звароты да партыі.
- Рэвізійная камісія. Зьбіраецца прынамсі штогод. Правярае выкананьне каштарысу і падае адпаведныя справаздачы штогод у Раду і кожныя 4 гады — Зьезду. Правярае Выканаўчы камітэт прынамсі аднойчы на 2 гады.
Remove ads
Мэты
Стварэньне грамадзтва эканамічнага дабрабыту і сацыяльнай справядлівасьці[1].
Гісторыя
Створаная 26 чэрвеня 1993 году. Дата рэгістрацыі — 18 жніўня 1993 году. Дата перарэгістрацыі — 18 верасьня 1999 году.
У 2014 годзе партыя падтрымала рэфэрэндум у Крыме і анэксію Крыму Расеяй[5].
Па выніках выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 скліканьня (2018) першае месца па агульнай колькасьці абраных дэпутатаў заняла КПБ, набраўшы 309 дэпутацкіх мандатаў. Другое месца і 127 месцаў у РППС.
Старшыні
- Анатоль Нятылькін (26 чэрвеня 1993 — 27 студзеня 2002)
- Віктар Сакалоў (27 студзеня 2002 — 26 сакавіка 2006)
- Васіль Задняпраны (26 сакавіка 2006 году - 12 сьнежня 2020)
- Аляксандар Сьцяпанаў (з 12 сьнежня 2020)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads