Санаторыя

стацыянарная лекава-прафіляктычная ўстанова для людзей, якія ачуньваюцца ад працяглых захворваньняў From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Санато́рыя[1][2][a] (ад лац. sano — «лячыць») — стацыянарная лекава-прафіляктычная ўстанова зь пераважным выкарыстаньнем прыродных чыньнікаў (клімат, мінэральная вада і лекавая гразь) у спалучэньні з дыетычным харчаваньнем, лекавай фізкультурай і фізыятэрапіяй[4].

Віды: аднапрофільная і шматпрофільная; для дарослых, дзяцей, падлеткаў, бацькоў зь дзецьмі; для хворых на сухоты, іншыя хваробы органаў дыханьня, органаў кровазвароту, страваваньня, апорна-рухальнага апарату, нэрвовай сыстэмы, нырак і мачавых шляхоў; лекавая, рэабілітацыйная (замацаваньне вынікаў лячэньня), рэкрэацыйная (пры сындроме хранічнай стомленасьці, зьніжэньні разумовай і цялеснай працаздольнасьці). Можа мець аддзяленьне для асобаў, якія перанесьлі інфаркт міякарда, кровазьліцьцё ў мозаг, траўму косткі[4].

Remove ads

У розных краінах

Беларусь

На 2001 год у Беларусі працавала 71 санаторыя, дзе ў першую чаргу лекавалі ліквідатараў Чарнобыльскай катастрофы, зьнявечаных, пэнсіянэраў, хворых на сухоты і асобаў, якія перанесьлі інфаркт міякарда і хірургічную апэрацыю[4].

За першае паўгодзьдзе 2013 году ў санаторыях Беларусі пралячыліся звыш 650 000 чалавек (7 % насельніцтва Беларусі), зь іх звыш 404 000 (62 %) за кошт дзяржаўнага сацыяльнага страхаваньня і рэспубліканскага бюджэту. Таксама аздараўленьне прайшло звыш 102 000 (16 %) замежнікаў, зь іх 80 % — расейцы. На землях санаторыяў існавала звыш 90 сьвідравінаў мінэральнай вады і 4 радовішчы лекавай гразі. Цана аднаго дня ў санаторыі складала прынамсі 300 000 рублёў ($33,44). Пагатоў інваліды 1-й і 2-й групаў атрымлівалі накіраваньне ў санаторыю аднойчы на 2 гады. Пэнсіянэры аплочвалі 15—20 % цаны пуцёўкі ў залежнасьці ад пары году. У выніку запоўненасьць санаторыяў перавышала 90%[5].

У 2019 годзе лік адпачывальнікаў у санаторыях Беларусі дасягнуў 1,389 млн чалавек. З іх 595 тыс. (43 %) грамадзянаў набылі пуцёўкі без выкарыстаньня бюджэтных сродкаў. У 2019 годзе санаторыі Беларусі выручылі за свае паслугі 666 млн рублёў. Адпачывальнікам прапаноўвалі падарожжы выхаднога дня і лекавыя праграмы на 14, 18 і 21 дзень[6].

Remove ads

Заўвагі

  1. Таксама: здраўніца (разглядаецца як запазычаньне з расейскай мовы[3])

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads