Славянск

горад From Wikipedia, the free encyclopedia

Славянск
Remove ads

Славя́нск (укр. Слов’янськ) — места на ўсходзе Ўкраіны, на рацэ Казённы Тарэц. Адміністрацыйны цэнтар Славянскага раёну Данецкай вобласьці. Насельніцтва 56 тыс. чал. (2024). Знаходзіцца за 119 км ад Данецку, чыгуначны вузел.

Хуткія факты

Славянск — старажытнае места на Данбасе. З 19 красавіка 2011 зьяўляецца курортам дзяржаўнага значэньня.

Remove ads

Гісторыя

У XVI стагодзьдзі на тэрыторыі сучаснага Славянску пачалі сяліцца зьбеглыя сяляне зь іншых частак Украіны. У 1645 дзеля абароны ад набегаў татараў казакі збудавалі фартэцыю Тор. З тых часоў Славянск — цэнтар здабычы солі і гандлю ёй. Існуе таксама іншая вэрсія заснаваньня места: пад прыкрыцьцём Маяцкая астрога ў 1664 распачалося дзяржаўнае (па—татарску казённае) солеварэньне на Торы, якое знаходзілася пад няспыннай аховай, што спрыяла фармаваньню тут сталага насельніцтва. Вынікам чаго стала ў 1676[2] заснаваньне мястэчка Тор, у якім на пачатак 1677 ужо пражывала 245 украінскіх сем’яў.

У 1685—1764 Тор — соценнае мястэчка Ізюмскага палку. У 1784 паселішча перайменавалі ў Славянск (пазьней Славянскае). Адначасна яно атрымала статус места і стала цэнтрам павету Кацярынаслаўскага намесьніцтва. У 1787 Славянск увайшоў у склад Ізюмскага павету Слабадзкой-Украінскай (з 1835 — Харкаўскай) губэрні. З 1880-х чыгуначны вузел. У 1930-я пачаўся рост прамысловасьці Славянску. 19 красавіка 2011 места атрымала статус курорту дзяржаўнага значэньня.

Пачынаючы ад красавіка 2014 году горад стаў арэнай баявых дзеяньняў паміж сэпаратысцкімі групоўкамі і ўкраінскімі сілавікамі. Узброены канфлікт пачаўся ў ноч на 11 красавіка 2014 году, калі ўзброеныя аўтаматамі прарасейскія сэпаратысты захапілі раёнае аддзяленьне міліцыі ў горадзе і вывесілі там сьцяг Расеі[3]. Рэакцыяй ўкраінскай улады стала антытэрарыстычная апэрацыя, распачатая 13 красавіка з мэтай спыніць сэпаратыстаў. Станам на 6 ліпеня гэтага ж году ўся поўнач Данецкае вобласьці, у тым ліку Славянск і некалькі іншых навакольных населеных пунктаў былі пакінутыя тэрарыстамі, у выніку чаго ў горадзе быў адноўлены канстытуцыйны лад.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1971—134,5 тыс. чал.[4]
  • 2000—130 тыс. чал.[2]
  • 2012—118 тыс. чал.

Нацыянальны склад

Больш інфармацыі N, Нацыянальнасьць ...

Эканоміка

Прадпрыемствы па вытворчасьці соды, керамічных вырабаў, заводы цяжкага машынабудаваньня, алоўкавая, мэблевая фабрыкі і іншае. Здабыча кухоннай солі. ГРЭС.

Турыстычная інфармацыя

Славянск — бальнеагразевы курорт. У месьце дзейнічае краязнаўчы музэй.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads