Суфле
францускі дэсэрт на аснове ўскалмачаных яек From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Суфле (франц. soufflé — надзьмуты) — францускі дэсэрт на аснове ўскалмачаных яек.
Віды: гарбузовае, морквавае, мясное, рыбнае, рысавае, сырнае, тварожнае, шакаляднае, яблычнае і ягаднае[1].
Remove ads
Прыгатаваньне
Спачатку для прыгатаваньня варта абабраць вялікі салодкі яблык і надраць яго на тарцы. Затым дадаюць 200 грамаў працёртага празь сіта тварагу і жаўток, якія перамешваюць відэльцам. Бялок ускалмачваюць з драбком солі і падмешваюць да тварожнай масы. Атрыманай сумесьсю запаўняюць формачкі. Суфле запякаюць 6 хвілінаў у мікрахвалёвай печы да крэмавага адценьня верху. Каб зь лёгкасьцю дастаць страву з формачак, ёй даюць астыць да цёплага стану[1].
Remove ads
Мінуўшчына
У 1733 годзе францускі майстар-кухар Вінсэн Ля Шапэль выдаў у Лёндане кнігу «Сучасны кухар», дзе ўпершыню згадаў прыгатаваньне суфле. Спачатку страва была несалодкай, але з падачай на прыёмах і балях стала дэсэртам. Першапачаткова сумесь награвалі для наданьня паветранасьці[2].
У 1854 годзе Вінцэнта Завадзкая прыводзіла ў сваёй кнізе «Літоўская кухарка» тры рэцэпты суфле: з судака і шчупака[3], а таксама з сырам і з шакалядам[4]. Дадатак да 14-га выданьня кнігі «Літоўская кухарка» 1938 году ўлучаў рэцэпт суфле з курыцы[5].

У 1926 годзе амэрыканскі пекар Манро Страўз вынайшаў замарожанае суфле, калі ўскаламуціў яечны бялок з сыропам з садавіны і даўпоўніў атрыманую масу загушчальнікам. Такую страву сталі называць шыфонавым пірагом у гонар празрыстай тканіны шыфон. Аснову суфле складаў яечны жаўток, зьмяшаны з агароднінай, ягадамі або мясам. Пры канцы прыгатаваньня дадавалі ўскалмачаны бялок для наданьня паветранасьці атрыманай масе. Для захаваньня лёгкасьці такую масу запякалі, бо булбалкі паветра пры запяканьні пашыраюцца, што павялічвае абсяг самой стравы. Таксама для гэтай мэты сталі дадаваць жэлятын ці агар[2].
- Ягаднае суфле (2009 год)
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads