Сыльвэстар Жукоўскі

расейскі і летувіскі генэрал From Wikipedia, the free encyclopedia

Сыльвэстар Жукоўскі
Remove ads

Сыльвэ́стар Канстанці́навіч Жуко́ўскі (па-расейску: Сильвестр Константинович Жуковский, па-летувіску: Silvestras Žukauskas; 31 сьнежня 1860, фальварак Давайнішкі каля Пакрою — 26 лістапада 1937, Коўна) — расейскі і летувіскі генэрал. Стваральнік незалежнага летувіскага войска.

Хуткія факты Месца нараджэньня, Месца сьмерці ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыўшы гімназію ў Мар’ямпалі, працягнуў навучаньне ў вайсковай акадэміі ў Вільні. У 1881 паступіў у Віленскую пяхотную юнкерскую вучэльню, пасьля якой у чыне падпрапаршчыка служыў у 112-м пяхотным Уральскім палку. У 1887 павышаны да падпаручніка. Служыў у 176-м пяхотным Перавалочанскім палку, дзе атрымаў павышэньні, камандаваў ротам, батальёнам.

У 1898 ажаніўся з Жазэфінай Гасдорф і навярнуўся ў лютаранства.

Браў удзел у Расейска-японскай вайне. У 1908 павышаны да падпалкоўніка, прызначаны камандзірам батальёну ў 131-м пяхотным Тыраспальскім палку. У 1911 атрымаў чын палкоўніка.

У Першую сусьветную вайну камандаваў 314-м пяхотным Новааскольскім палком, з 5 красавіка 1916 — 2-й брыгадай 1-й пяхотнай дывізіі. 4 ліпеня 1916 за абарону Шаўляў быў узнагароджаны Георгіеўскай зброяй[1], 8 лістапада таго ж року атрымаў званьне генэрал-маёра.

18 траўня 1917 атрымаў у падначаленьне ўсю 1-ю пяхотную дывізію.

Remove ads

Вайна за незалежнасьць Летувы

Пасьля атрыманьня Летувой незалежнасьці ў 1918 року Жукоўскі заняўся стварэньнем на радзіме нацыянальнага войска, стаў міністрам абароны. З 26 красавіка па 27 траўня 1919 быў старшынём Генэральнага штабу[2], адначасна з 7 траўня быў прызначаны Вярхоўным галоўнакамандуючым Летувіскай арміі. Займаўся арганізацыяй абароны ад бальшавіцкага наступу, непасрэдна плянаваў Куркляйска-Панявескую апэрацыю, у часе якой былі вызваленыя Вількамір і Панявеж.

26 траўня — 6 чэрвеня 1919 летувіскае войска працягнула наступ, у ходзе якога былі вызваленыя Біржы, Радзівілішкі і Ўцяна.

Сыльвэстар Жукоўскі зноў выконваў абавязкі Галоўнакамандуючага з 23 лютага да 14 чэрвеня 1920 року і падчас вайны з Польшчай. 29 траўня 1921 падаў у адстаўку.

5 чэрвеня 1923 вярнуўся на вайсковую службу і да 25 студзеня 1928 быў Вярхоўным галоўнакамандуючым летувіскай арміі, пасьля чаго канчаткова сышоў у адстаўку.

Памёр у 1937 і пахаваны на лютаранскіх могілках Коўны.

Remove ads

Узнагароды

  • Вялікі крыж ордэна крыжа Віціса (1919)
  • Ордэн Лачплесіса 2-й клясы[3]

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads