Труба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Труба (па-італьянску: tromba, па-француску: trompette, па-нямецку: Trompete, па-ангельску: trumpet) — медны дзьмухавы музычны інструмэнт альтова-сапранавага рэгістра, самы высокі па гучаньні сярод медных духавых. Інструмэнт вядомы са старажытных часоў. Доўгі час труба была натуральным інструмэнтам, гэта значыць на трубе можна было выканаць толькі гукі, якія адносяцца да натуральнага гукараду, выбудаваным ад асноўнай ноты. Таму ў эпоху клясыцызму былі распаўсюджаны трубы самых розных ладоў, якія ўжываліся ў залежнасьці ад танальнасьці, у якой быў напісаны той ці іншы твор.
Толькі ў пачатку XIX стагодзьдзя былі сканструяваны трубы з вэнтыльным мэханізмам, які забясьпечыў магчымасьць выконваць на трубе ўсе ноты храматычнай гамы. З дапамогай вэнтыльнага мэханізму, музыка можа накіроўваць паветра праз тую ці іншую крону інструмэнту. Тым самым аб’ём паветра павялічваецца, а вышыня гуку зьніжаецца. У сучаснай канструкцыі трубы выкарыстоўваюць тры вэнтылі, для паніжэньня гуку на паўтону, тон і на паўтара тону.
Remove ads
Гісторыя

Самыя раньнія трубы датуюцца 1500 годам да н. э. і раней. Бронзавыя і срэбраныя трубы з магілы Тутанхамона ў Эгіпце, бронзавыя люры з Скандынавіі, і мэталічныя трубы з Кітаю датуюцца менавіта тым пэрыядам[1]. Шафар згадваецца яшчэ ў Бібліі. На іх выконвалі музыкальнае суправаджэньне ў храме Салямона каля 3 тысяч гадоў таму. Паводле легенды менавіта іх выкарысталі каб музыкай зьнішчыць сьцены Ерыхону. Гэты інструмэнт усё яшчэ выкарыстоўваецца ў некаторых рэлігійных абрадах[2]. Доўгую прамую трубу ў 62 цаляў называлі сальпікс. Яна выраблялася звычайна з косткі ці бронзы. Сальпікс выкарыстоўвалі ў правядзеньні старажытных Алімпійскіх гульняў[2].
Людзі дакалюмбавай культуры мачэ старажытнага Пэру малявалі трубы ў сваім мастацтве, якое ўзыходзіць да 300 да н. э.[3] Першыя трубы зьяўляліся сыгнальнымі прыборамі і выкарыстоўваліся ў вайсковых або рэлігійных мэтах, а не для стварэньня музыкі ў сучасным сэнсе. На сёньня сучасны горн працягвае выконваць сыгнальную ролю. У Сярэднявеччы трубачы былі абавязковымі ў войску, толькі яны маглі з дапамогай сыгналу хутка перадаць загад вайскавода іншым часткам войска, якія знаходзіліся на адлегласьці. Мастацтва выцінаньня на трубе лічылася элітным, яму навучалася толькі асоба з групы адабраных людзей. У мірны час трубы гучалі на сьвяточных шэсьцях, рыцарскіх турнірах, а ў буйных гарадах існавала пасада вежавых трубачоў, якія паведамлялі аб прыбыцьці высокапастаўленай пэрсоны, зьмене часу содняў і набліжэньні да места варожага войска ды іншых падзеях.

Удасканаленьне канструкцыі інструмэнта і новых рашэньняў па выкарыстаньню мэталу ў канцы Сярэднявечча і ў эпоху Адраджэньня прывяло да падвышанай карыснасьці трубы ў якасьці музычнага інструмэнта. Трубы гэтай эпохі складаліся з адной гнуткай трубы бяз вэнтыляў і таму маглі вырабляць гукі толькі адной сэрыі абэртонаў. У эпоху барока кампазытары пачалі дадаваць партыі трубаў у аркестар. Гэта стала магчыма дзякуючы стварэньню і разьвіцьцю тэхнікі клярына, асабліва вядомым спэцыялістам трубачом Чэзарэ Бэндынэльлі. Гэты час вядомы як залаты век натуральнай трубы. Тэхніка шырока выкарыстоўвалася ў час барока. Гра на трубе, надзвычай складаная і патрабавальная ў пляне тэхнічных навычкаў, стала вельмі прыбытковай прафэсіяй. Трубачы былі самымі высокааплатнымі інструмэнталістамі свайго часу. Таму ня дзіўна, што гільдыі гэтых выканаўцаў сталіся закрытымі клубамі, якія звычайна бралі ў свае шэрагі нашчадкаў і сваякоў музыкаў. З надыходам клясыцызму і рамантызму, асноватворным прынцыпам якіх быў мэлядызм, натуральныя трубы, няздольныя выконваць мэлядычныя лініі, сышлі на другі плян і ў аркестрах пачалі ўжывацца толькі для выкананьня асноўных прыступак гукарада.
Мэханізм вэнтыляў, вынайдзены ў 1830-я гады і які даў трубе храматычны гукарад, у першы час не атрымаў шырокага распаўсюду, бо ня ўсе храматычныя гукі былі інтанацыйна чыстыя і аднолькавыя паводле тэмбру. Верхні спэктар у групе медных духавых інструмэнтаў з гэтага часу ўсё часьцей пачаў даручацца карнэту, то бок роднаснаму трубе інструмэнту з больш мяккім тэмбрам і больш дасканалымі тэхнічнымі магчымасьцямі. Карнэты разам з трубамі былі сталымі прыладамі аркестра да пачатку XX стагодзьдзя, калі паляпшэньне канструкцыі прыладаў і ўдасканаленьне майстэрства трубачоў практычна зьвялі на нішто праблему бегласьці і тэмбру, і карнэты зьніклі з аркестра. Не зважаючы на тое, што такія кампазітары, як то Людвіг ван Бэтговэн, Гектар Бэрліёз, Джаакіна Расіні і Ігар Стравінскі, улучалі партыі трубы ў свае творы, яна гэтак і не вярнула сваёй славы эпохі клярына. Толькі ў 1940-х гадах інструмэнт перажыў рэнэсанс дзякуючы джазавым музыкам. У наш час аркестравыя партыі карнэтаў выконваюцца, як правіла, на трубах, хоць часам выкарыстоўваецца і арыгінальная прылада.
Сёньня труба шырока выкарыстоўваецца як сольная прылада, у сымфанічным і духавым аркестрах, а таксама ў джазе, фанку, ска ды іншых жанрах.
Remove ads
На Беларусі
На Беларусі трубой (таксама «берасьцянкай», «дудой») называлі інструмэнт цыліндрычнай, канічнай, выгнутай формы са скручаным у адзін абарот ствалом. У якасьці матэрыялу для вырабу выкарыстоўваліся розныя пароды дрэва: яліна, клён, асіна, вольха, ліпа, бяроза ці кара дрэваў, а таксама бляха. Для здабываньня гукаў прымяняўся муштук.
Па згадках былых пастухоў, на трубах трубілі з самага ранку, «каб сабраць скаціну на выган»; днём, «каб склікаць кароваў з кустоў»; увечары, «каб даяркі ішлі даіць». Працэс ігры на трубе ў старажытных беларускіх крыніцах апісваецца тэрмінамі «іграць», «трубіць», «ударыць».
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads